Знайсці
07.09.2022 / 17:405РусŁacБел

На ключавыя пасады ў брытанскім урадзе ўпершыню не прызначылі белых мужчын

У новым урадзе Вялікабрытаніі ўпершыню ў гісторыі на чатыры найважнейшыя міністэрскія пасады не прызначылі ніводнага белага мужчыны, заўважыла агенцтва Reuters.

Калаж: velobrooklyn.com

Прэм'ер-міністарка Ліз Трас прызначыла міністрам фінансаў Вялікабрытаніі Квасі Квартэнга, бацькі якога прыехалі з Ганы ў 1960-х гадах.

Джэймс Клеверлі стаў першым чарнаскурым міністрам замежных спраў. Маці новага кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі родам са Сьера-Леонэ, а бацька — белы. Клеверлі раней казаў пра тое, што з яго здзекаваліся, калі ён быў дзіцём.

Міністрам унутраных спраў стала Суэла Браверман, чые бацькі прыехалі ў Вялікабрытанію з Кеніі і Маўрыкія 60 гадоў таму.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў брытанскі ўрад складаўся ў асноўным з белых мужчын. Толькі 20 гадоў таму, у 2002 годзе, чарнаскуры брытанец стаў членам Кабінета міністраў — Пол Баатэнг быў прызначаны галоўным сакратаром казначэйства.

«Тэмп задае палітыка. Цяпер мы ставімся да гэтай разнастайнасці як да нармальнай з'явы», — пракаментаваў сітуацыю Сандэр Катвала, дырэктар незалежнага аналітычнага цэнтра British Future, які займаецца пытаннямі міграцыі і ідэнтычнасці. Пры гэтым ён прызнаў, што «тэмп зменаў — незвычайна хуткі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3
5
Прплдм/адказаць/
07.09.2022
Пропал дом...
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
07.09.2022
а такая структура ўраду адпавядае структуры насельніцтва краіны, ці яна задае трэнд, ставіць задачу на будучыню?
1
American/адказаць/
08.09.2022
В Америке уже тошно от этих меньшинств у власти. Полная некомпетентность в управлении страной. Довели экономику до стагнации и дефицита который я думал может быть только в совке. Британия решила пойти по такому же пути. Сколько возгласов было ах новая Маргарет Течер. Чушь, как говорят британские консерваторы Тереза Мэй 2.0 в лучшем случае. Для тех кто в танке простая статистика  98% всех мировых открытий изобретений и достижений сделано белыми мужчинами. Вся теперешняя цивилизация основана на этом. Ну и почитайте что говорил нобелевский лауреат в области ДНК Джеймс Ватсон про умственные способности разных рас. Его сгнобили и пинали за правду. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930