Знайсці
07.09.2022 / 17:48РусŁacБел

Стаў вядомы лаўрэат літаратурнай прэміі Анатоля Іверса

Вызначыўся лаўрэат штогадовай літаратурнай прэміі імя Анатоля Іверса для гродзенскіх аўтараў прозы і паэзіі, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сёлетнім лаўрэатам стаў журналіст са Слоніма Мікола Канановіч. Сябра арганізацыйнага камітэта ўручэння прэміі Анатоля Іверса Валянцін Дубатоўка з гэтай нагоды сказаў:

«У гэтым годзе лаўрэатам стаў, я вельмі рады гэта паведаміць, паэт, пісьменнік, журналіст са Слоніма Мікола Канановіч. Таму што гэта выдатны паэт, я лічу, што не вельмі адзначаны. Бо хто цяпер адзначае літаратуру? Цяпер у нас надоі ў навуцы, надоі ў паэзіі, літаратуры і ва ўсім. Таму паэзія нікому не цікавая. Па сутнасці, гэта адзін з самых лепшых паэтаў Гродзеншчыны».

Прэмію імя Анатоля Іверса заснавалі сябры Гродзенскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе ўручаюць штогод пісьменнікам, якія, паводле журы конкурсу, унеслі значны ўклад у нацыянальную літаратуру.

Папярэднія лаўрэаты: Антаніна Хатэнка, Рычард Бялячыц, Валерый Петрыкевіч, Уладзімір Васько.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930