Знайсці
07.09.2022 / 17:59РусŁacБел

Беларускія банкі таксама будуць даставаць чыпы з нявыкарыстаных картак

Беларускі «Сбер Банк» вырашыў прымяніць у Беларусі вопыт Расіі. З картак, якія былі выпушчаныя, але аказаліся незапатрабаваныя кліентамі, цяпер будуць даставаць чыпы, выдаляць з іх персанальную інфармацыю і ўстаўляць у новы «пластык», паведамляе Office Life.

Як расказаў старшыня праўлення «Сбер Банка» Ігар Мяркулаў, такіх загатовак з чыпамі ў банка як мінімум 200 тысяч.

У «Сбер Банку» чыпы са старых картак збіраюцца ўкараняць у новыя карты аплатнай сістэмы «БЕЛКАРТ/МИР».

Раней расійскі «СБЕР» паведаміў, што мае намер даставаць чыпы з нявыкарыстаных картак, каб вырашыць праблему з дэфіцытам камплектуючых для іх.

Пры гэтым з-за санкцый і праблем з пастаўкамі беларускія банкі таксама сутыкнуліся з дэфіцытам загатовак для выпуску новых карт і актыўна працягваюць тэрмін дзеяння ўжо выпушчаных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера