Знайсці
07.09.2022 / 20:075РусŁacБел

Аб'яднаны пераходны кабінет прыняў першую пастанову

Пастанова № 1 называецца «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

У тэлеграм-канале Кабінета адзначаецца:

«Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт».

Сама пастанова прадугледжвае: 

«1. Лічыць першачарговай задачай Кабінета аднаўленне і абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

2. Патрабаваць і дамагацца безумоўнага вываду войскаў Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Скаардынаваць з замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў супольныя дзеянні ў гэтым напрамку.

3. Аказваць усямерную дапамогу Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі, абароне ёю сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага, валанцёрскага і партызанскага рухаў у барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.

4. Забяспечыць прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне для ўсталявання і падтрымкі кантактаў, гатовых садзейнічаць выконванню першачарговай задачы Кабінета».

Пра стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі 9 жніўня на канферэнцыі ў Вільні аб'явіла Святлана Ціханоўская. Яна з'яўляецца кіраўніцай Кабінета. У яго склад цяпер уваходзяць: Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах, Павел Латушка, намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады, Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку, Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
61
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2
3
Valadzimir/адказаць/
07.09.2022
Нешта я не разумею, якая сувязь паміж гэтым "... Кабінетам Беларусі" і Гербам Вялікага Княства Літоўскага "Пагоня"? 
Хаця, гэтае пытаньне рытарычнае і бессэнсоўнае, таму што адсутнасьць сувязі паміж імі абсалютна адназначна засьведчылі самі "кабінетнікі". У другім пункце іхнай "Пастановы №1" гаворыцца, што "Беларусы заслужылі сваё права жыць у сваёй дзяржаве", што ёсць прызнаньнем,  канстатацыяй таго, што ніколі раней у беларусаў не было ўласнай дзяржавы. Але ж "Пагоня" - гэта дзяржаўныгерб Вялікай Літвы - ВКЛ!
В обшчэм, і гэтыя, "невероятные" белоруссы, гэтак жа, як і беларускія нацыяналісты, заблыталіся ў сваёй ўласнай прафанацыйнай хлусьне аб гісторыі тутэйшага народа.
2
Реальность/адказаць/
08.09.2022
Извините за комментарий, но Рада БНР больше ста лет делает постановления, заявления, предписания и прокламирования. Уважение Раде БНР, но АПК надеюсь не планирует ещё сто лет делать постановления в эмиграции за все хорошее? Людям нужны действия и реальная работа, а не речи и заявления. Многие люди очень сильно устали от речей и заявлений, особенно когда после них ничего не происходит. Давайте создавать спрос на действия, а не на слова - это простимулировать говорящих и заявляющих ещё и делать что-то нужное кроме вдохновляющих речей и постановлений
1
Реальность/адказаць/
08.09.2022
При всем уважении к АПК и из самых наилучших побуждений. АПК - давайте концентрироваться на действиях. Люди годами читают и слушают заявления то от одних, то от других. Воз и ныне там. Направляйте внимание и энергию в работу, чтобы идти к конкретному результату, а не прокламирования за все хорошее.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930