Знайсці
07.09.2022 / 21:29РусŁacБел

Ад сервіроўкі сталоў да мыцця паілак: пашырылі пералік работ, на якія можна наймаць падлеткаў

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі змяніла спіс лёгкіх работ, якія могуць выконваць падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Адпаведная пастанова № 50 ад 23 жніўня ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, якое запланавана на 8 верасня.

Фота ілюстратыўнае

Новыя віды работ, якія наймальнік можа даверыць падлеткам 14-16 гадоў, такія:

  • узважванне на вагах, камплектаванне, сартаванне, упакоўка тавараў, раскладка на паліцы і ўстаноўка цэннікаў на тавары;
  • сервіроўка сталоў і збор бруднага посуду ў кавярнях, рэстаранах і іншых установах грамадскага харчавання;
  • прыбіранне клетак, вальераў, загонаў, падсобных памяшканняў і гнездавых дамкоў, мыццё кармушак і паілак;
  • рамонт і пераплёт кніг;
  • ручное мыццё аўтамабіляў;
  • рэстаўрацыйныя работы (але, як і будаўнічыя ды будаўніча-рамонтныя работы, без выкарыстання машын і абсталявання, электрамеханічнага і пнеўматычнай інструмента, небяспечных матэрыялаў, без падымання на вышыню).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930