Знайсці
07.09.2022 / 21:41РусŁacБел

Apple прадставіла новы iPhone 14 і іншыя навінкі

Мадэльны шэраг iPhone папоўніўся iPhone 14 (дысплей 6,1 дзюйма) і iPhone 14 Plus (з дысплеем 6,7 дзюйма). Каштаваць яны будуць ад 799 і 899 даляраў адпаведна.

Абедзве мадэлі атрымалі працэсар A15, які быў у iPhone 13 Pro. Яны таксама будуць укамплектаваныя 12-мегапіксельнай асноўнай камерай, якая, паводле заяве Apple, на 49% лепш будзе лавіць святло пры нізкім асвятленні.

Акрамя таго, былі прадстаўленыя іншыя навінкі:

  • IPhone 14 Pro (999 даляраў) і 14 Pro Max (1099 даляраў) з камерай 48 мегапікселяў, прадстаўлены ў 4 колерах і з новай «грыўкай»;
  • Airpods Pro 2 з новымі дынамікамі, чыпам H2 і палепшаным шумапрыглушэннем. Даступны з 23 верасня за 249 даляраў;
  • Apple Watch Ultra — навінка з тытана. Даступны з 23 верасня па цане ад 799 даляраў;
  • Apple Watch SE2. Даступны з 16 верасня, ад 249 даляраў;
  • Apple Watch Series 8 з тэмпературнымі датчыкамі (249 даляраў) і магчымасцю адсочваць менструальны цыкл у жанчын. У продажы з 16 верасня, ад 399 даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930