Знайсці
08.09.2022 / 14:473РусŁacБел

Расія палюе на эстонскага ваеннага робата THeMIS. Тлумачым, у чым яго ўнікальнасць

За захоп гэтага эстонскага робата абяцаюць узнагароду ў 1 млн расійскіх рублёў (каля 16 тысяч еўра). Такім чынам расіяне хочуць атрымаць доступ да сучасных ваенных тэхналогій.

«У сувязі з тым, што гэтая прылада з'яўляецца тэхнічна вельмі цікавай, Цэнтр аналізу стратэгій і тэхналогій аб'яўляе аб узнагародзе 1 мільён рублёў любому вайскоўцу або службоўцу сілавых структур, або групе такіх асоб, якія захопяць ва Украіне платформу THeMIS у больш ці менш цэлым стане і перададуць яе ў распараджэнне Міністэрства абароны Расіі», — паведамляецца ў Telegram-канале расійскага цэнтра.

Баявых робатаў THeMIS распрацавала эстонская кампанія Milrem Robotics. Упершыню яны былі прадстаўленыя ў 2015 годзе. Эстонскі робат — гэта невялікая модульная машына з гусенічным шасі. У яе канструкцыі выкарыстоўваецца гібрыдны прывад, які складаецца з рухавікоў унутранага згарання і электрарухавікоў. Дзякуючы такому рашэнню, машына можа рухацца да 12 гадзін з хуткасцю 20 км/г.

THeMIS працуе дыстанцыйна пад кіраваннем аператараў. Канструкцыя здольная перавозіць грузы агульнай вагой да 1200 кг. Робат мае прастору паміж гусеніцамі, на якой можа транспартавацца паранены салдат ці розныя віды спецтэхнікі, грузы альбо боепрыпасы. Туды ж апцыянальна можа прымацоўвацца ўстаноўка са зброяй (кулямёт, малакаліберная гармата і іншае) для дыстанцыйнага падаўлення агнявых пунктаў. Машына здольная працаваць на адлегласці да 1,5 км ад аператара. Невялікія памеры робата (115 см у вышыню і 240 см у даўжыню) значна ўскладняюць яго выяўленне праціўнікам.

Нягледзячы на ​​тое, што THeMIS кіруецца ўручную аператарам, ён можа, пры неабходнасці, самастойна рухацца за пэўнай асобай або знаходзіць дарогу на мясцовасці. 

Гэтыя робаты стаяць на ўзбраенні 14 краін, 7 з якіх з'яўляюцца членамі НАТА, уключаючы Эстонію, Германію, Нідэрланды, Нарвегію, Іспанію, Вялікабрытанію і ЗША.

СД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.09.2022
Было б непагана ўдакладніць, адкуль ва Украіне ён з'явіўся. 
0
Верасень/адказаць/
08.09.2022
Яшчэ ў гады другой міравой вермахт карыстаў падобныя танкеткі кампаніі "Боргвард", якія выкарыстоўваліся для размінірвання, ці наадварот - як радыекіраваныя міны.
Гэта было ў 40-х гадах мінулага стагоддзя...

Напэўна, у стэпы Данбаса патрэбна увесці амаль стомятровую (85 м) яхту Чэмезава (Ростэх) пад яго камандай - тады праз гадоў трыццаць нешта падобнае з`явіцца і ў арміі Расіі.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
17.09.2022
Неуловимый Джо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера