Знайсці
08.09.2022 / 16:555РусŁacБел

За апошнія гады ў Польшчу пераехала каля тысячы медыкаў з Беларусі

Польская сістэма аховы здароўя за апошнія гады папоўнілася 2 тысячамі замежных лекараў. Як расказаў на прэс-канферэнцыі міністр аховы здароўя краіны краіны Адам Нядзельскі, у асноўным гэта медыкі з Украіны і Беларусі.

Паводле міністра Нядзельскага, палова з гэтых 2 тысяч медыкаў, якія прыехалі працаваць у Польшчу з-за мяжы, украінцы, а другая палова — беларусы.

Кіраўнік польскага Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што ў краіне больш за год дзейнічае спрошчаная сістэма прыёму на працу медыкаў з-за мяжы. Калі раней лекары павінны былі пацвердзіць свой дыплом, атрымаць паслядыпломны стаж і здаць экзамен па прафесіі і польскай мове, то цяпер ліцэнзія выдаецца ў спрошчаным парадку: лекар можа працаваць па спецыяльнасці пяць гадоў і за гэты час здае неабходныя экзамены.

У апошнія гады Польшча сутыкнулася з дэфіцытам медыцынскіх кадраў: мясцовыя лекары масава з'язджалі працаваць у заходнія краіны на больш высокія заробкі. Прыток кадраў з-за ўсходніх межаў дазваляе запоўніць іх дэфіцыт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Савв/адказаць/
08.09.2022
Размытый артикул... Уехало может больше, а вот сколько врачей стали работать в системе здравоохранения РП? Говорить что Польша ждёт врачей не полная правда. В сенате засели врачи которые создают всевозможные барьеры ввидуе нострификации. Но наши врачи скорее профессиональнее и ответственен местных: уезжают во первых решительные. Тем кому и так сойдёт остаются дома ( что РБ что РП)
08.09.2022
Сцыкунок, навошта кідаць ката. У мяне 5 катоў і я зьбіраюся з'язджаць з усімі пяцьцю катамі, прытым што з'язджаю не ў Польшчу, а нашмат далей.
08.09.2022
Сцыкунок, зря. Я бросил все. Живешь там - значит твои деньги идут в казну. Самая прибыльная часть бюджета - ндс. Достаточно просто там жить чтоб платить этот налог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера