Знайсці
08.09.2022 / 20:29РусŁacБел

Беларускія леснікі тушаць лясны пажар на мяжы з Украінай

Беларускія леснікі тушаць трансгранічны пажар, які перайшоў з тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе Мінлясгас.

«У гэтыя хвіліны беларускія леснікі тушаць трансгранічны пажар. Агонь перайшоў з тэрыторыі Украіны, — гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале Міністэрства. — Гараць лясы ў Храпуньскім лясніцтве Палескага лясгаса. Спыніць агонь спрабуюць 10 чалавек і 3 ўсюдыходы», — дадалі ў ведамстве.

На працягу апошніх некалькіх дзён на значнай частцы Беларусі захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека, у большасці раёнаў краіны забаронена наведванне лясоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера