Знайсці
09.09.2022 / 08:1615РусŁacБел

Чарльз, Карл, Караль? Як называць новага брытанскага манарха па-беларуску

Мовазнаўца Вінцук Вячорка адказвае ў фэйсбуку.

Новы кароль Брытаніі Карл ІІІ

«Імёны святых і манархаў (у прасторы хрысціянскай культуры), як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Святы Юры, папа Францішак.

Імя германскага паходжання Karl / Carl беларуская мова засвойвала ў розных варыянтах, самы стары — Кароль (ад імя Карла Вялікага — Charlemagne, якое ў славянскіх мовах стала агульным назоўнікам для манарха ўвогуле: král, król, кароль…). Адсюль прозвішчы Каралевіч, Каралёў. І літоўцы ад нас узялі Karolis. Пазней гэтая ж форма была паўторна ўзятая з польскай мовы з польскім жа націскам: Караль.

Але прыходзіла гэтае імя і ў нязменнай форме Карл, адсюль прозвішчы Карловіч, Карлюк. Іншыя нацыянальныя варыянты — Карусь, Карук — утвараліся суфіксальна ўжо на беларускай глебе ад любой з вышэй названых.

Калі выбіраць форму для манарха, трэба зважаць на спалучальнасць. Кароль Кароль ІІІ, дый кароль Караль ІІІ гучыць складана. Карусь ІІІ занадта ўжо свойскі. Пры наяўнасці выбару форма Карл аптымальная», — мяркуе выдатны мовазнаўца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Сцяпан Батура./адказаць/
13.09.2022
Дарэчы, Вам не падаецца што твар Чарлі крыху нагадвае Валодзю, мо яны далёкія сваякі?
0
Пытаннечка/адказаць/
14.09.2022
Пра Карла ок. Але чаму не Чарльз? Быў жа ўсё жыццё
15.09.2022
Калi Чарльз III гэта Карл III, чаму ж тады Хуан Карлас не Iван Карл?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера