Знайсці
09.09.2022 / 15:1013РусŁacБел

«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску. ФОТЫ

Мурал «Нараджэнне» з'явіўся ў раёне ажыўленага скрыжавання ў Салігорску на тарцы дома №1 па вул. Леніна. Мастацкі роспіс стаў працягам арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні», які запушчаны да 100-годдзя Беларусбанка.

Карціна на дзевяціпавярховым доме ў Салігорску — вынік творчага ўзаемадзеяння «акадэмічных» і «вулічных» мастакоў. На сцяне працавалі вулічныя мастакі з супольнасці Urban Myths Яўген Сасюра і Леанід Ніфёдаў, а вось эскіз распрацавала мастак-графік Лізавета Пастушэнка, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У аснове кампазіцыі мурала «Нараджэнне» — класічная пара бацькоў — Неба і Маці-Зямлі. Бог Неба — стваральнік парадку ў Сусвеце. Яго вобраз звязваюць з чыстым дзённым небам і мудрасцю. Маці-Зямля — прамаці ўсяго жывога і найбольш паважаны ў міфалогіі жаночы вобраз.

Нетры Старобінскага радовішча, дзякуючы якому і паўстаў Салігорск — дар Маці-Зямлі. На карціне яе валасы нагадваюць узор пакладаў калійнай солі. Момант з'яўлення новага жыцця на карціне — метафара стварэння Салігорска. Зялёная стужка ў валасах Маці-Зямлі — сімвал імпульсу развіцця.

Раней муралы ў межах праекту былі створаныя ў Пінску, Віцебску, Полацку, Лідзе, Гродне, Бабруйску і Мазыры, Плануюцца праекты яшчэ ў трох гарадах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
антивискас/адказаць/
10.09.2022
Роттен Кейк, мне очень понравилось "человек без лица".

я это говорила.

разве я виновата, что большинство людей выбирает кошачий корм?


1
ххъ, дизайнер/адказаць/
10.09.2022
ну что еще сказать? что не знаешь ты

мне, например, очень щекотно, как прокатили свету по всему ,,цивилизованному,, свету...
0
антисвета/адказаць/
10.09.2022

это хорошо выявило, что есть что
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930