Знайсці
09.09.2022 / 17:581РусŁacБел

Супрацоўніка РНПЦ дзіцячай анкалогіі асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за пратэст

У судзе Першамайскага раёна Мінска 9 верасня разгледзелі крымінальную справу супраць Аляксандра Мялешкі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў двух нядзельных Маршах у Мінску — 23 і 30 жніўня 2020 года, піша «Вясна».

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандра Мялешку 7 ліпеня ў межах крымінальнай справы і змясцілі яго на Акрэсціна. Праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад паручальніцтва калег, таму да суда ён знаходзіўся на волі.

Мялешка — загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук. У яго 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіраўнічы орган першаснай арганізацыі «Свабоднага прафсаюза беларускага» ў РНПЦ ДАГІ.

Сёння суддзя Максім Трусевіч прызнаў Аляксандра вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў «хатняй хіміі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Конспект/адказаць/
11.09.2022
Надеюсь кто то ведет список фамилий судий следователей и милиционеров - всех причастных. Потом ведь еще люстрацию проводить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера