Знайсці
09.09.2022 / 21:14РусŁacБел

Палітвязень Івашын: Захоўваем спакой і верым у Скіфію!

Жонка палітвязня Дзяніса Івашына надрукавала ў фэйсбуку ўрывак з ліста мужа, дзе ён у алегарычнай форме, звяртаючыся да гістарычных аналогій, дзеліцца сваімі думкамі пра сучасныя падзеі.

Дзяніс Івашын піша:

«Калі скарыстаць з гістарычнага дыскурсу і пэўнай рэмінісцэнцыі, то можна засведчыць, што войскі персідскага цара Дарыя ўжо зазналі паражэнне ў Скіфіі. Як мне падаецца, вядзецца выключна зараз пра «захаванне аблічча» сатрапа Персіі. Моц жа Скіфіі ўвесь час толькі будзе ўзмацняцца.

Скіфія сцвердзілася ўжо як палітычная нацыя, усяму свету давяла моц сваёй дзяржавы, арміі, вялікі ўзровень абароназдатнасці. З ёю вымушаныя будуць весці перамовіны, да таго ж, шмат у чым зыходзячы з ейных інтарэсаў. Гэтыя перамовіны могуць адбыцца ўжо пасля ключавых падзей, якія, цалкам мажліва, адбудуцца да кастрычніка.

У любым разе працэс абменных аперацыяў і г. д. — можа расцягнуцца на гады, таму назапашваемся цярпеннем, трымаем зубы сцятымі, маральна-баявы дух — высокім, захоўваем спакой і верым у Скіфію!»

«Гісторыкаў сярод цэнзараў не знайшлося, — іранізуе Вольга Івашына, — бо ведалі б, што яшчэ з часоў Герадота землі сучаснай Украіны ўваходзілі ў склад і называліся Вялікай Скіфіяй…

Ключавымі падзеямі Дзяніс лічыць, мяркую, вызваленне акупаваных тэрыторый «Скіфіі» і паразу войскаў усходняй дэспатыі, за якімі абавязкова пачнуцца перамовы пра мір і абмен палоннымі».

І завяршае: «Хто можа, хай дапамагае, астатнім кажу разам з Дзянісам: «Захоўваем спакой і верым у Скіфію!»

Дзяніс Івашын у палоне ўжо 546-ы дзень. 15 жніўня ў Гродзенскім гарадскім судзе над ім пачаўся суд, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера