Знайсці
09.09.2022 / 21:47РусŁacБел

У Варшаве паліцыянты выратавалі грамадзяніна Беларусі

Як паведамляе Radio Eska, паліцыянты шукалі людзей, якія распіваюць алкаголь у публічных месцах і пакідаюць пасля сябе смецце, а ў выніку наткнуліся на мужчыну, які ляжаў у кустах і не падаваў прыкмет жыцця.

Супрацоўнікі пачалі сардэчна-лёгачную рэанімацыю, па чарзе рабілі мужчыну масаж сэрца. Праз некалькі хвілін ён зноў задыхаў.

Пакуль на месца ехала хуткая дапамога, 42-гадоваму беларусу зноў стала дрэнна, паліцэйскія зноў зрабілі яму масаж сэрца. На шчасце, мужчына і ў другі раз прыйшоў у прытомнасць. А далей пацыентам займаліся ўжо медыкі.

Пазней беларус патлумачыў, што шмат гадоў пакутуе ад сардэчных захворванняў і знаходзіцца пад пастаянным наглядам лекараў. Ён падзякаваў паліцыі за выратаванне ягонага жыцця.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930