Знайсці
09.09.2022 / 22:26 1

Маладзечанскі краязнаўца захоўвае гаршчок, зроблены з падбітага танка

Краязнаўца з Краснага пад Маладзечнам Сяргей Старыкевіч мае ў сваёй сямейнай калекцыі ўнікальны прадмет посуду, які быў зроблены ў незвычайных абставінах неўзабаве пасля вайны, піша «Маладзечанская газета».

«З гэтага алюмініевага гаршка яшчэ калісьці ела кашу мая бабуля па мамінай лініі, якая жыла ў Мясаце, — расказаў краязнаўца. — А я з яго ў дзяцінстве курэй паіў. У свой час гэты гаршчок зрабіў стрыечны брат бабулі Сяргей Ульчыц, якога называлі майстрам на ўсе рукі і мясцовым Кулібіным. У роднай вёсцы Ласі ў яго былі ўласныя кузня, млын. Там жа ён займаўся і ліцейнай вытворчасцю».

Пра тое, як гэтая справа тут развівалася, краязнаўца даведаўся ад самога майстра, а таксама па ўспамінах мясцовых жыхароў.

«Ліцейку» Ульчыц нібыта зрабіў яшчэ да вайны, але тады была зусім невялікая вытворчасць. Хоць прадукцыя разыходзілася добра. Калі ў Красным закрылі базар, то майстар вазіў яе прадаваць у Гарадок, а вяртаўся з цэлым возам збожжа.

Пасля вайны ж «ліцейка» не толькі не зачыніліся, а наадварот, для яе з'явілася шмат сыравіны — падбітай вайсковай тэхнікі. Па словах краязнаўца, 4 сакавіка 1947 года выйшла пастанова Маладзечанскага аблвыканкама аб арганізацыі Красненскага прамкамбіната. Спачатку думалі наладзіць вытворчасць у Ласях, але вырашылі, што гэта вельмі маленькая вёсачка, таму перанеслі яе ў Краснае. «Ліцейку» наладзілі ў падвале габрэйскага цаглянага дома, які ацалеў пасля вайны. Там працавалі дзесяць майстроў.

Адным з гэтых майстроў дзядуля Сяргея Старыкевіча па матчынай лініі Ігнат Аляксандравіч. Ён быў сталяром і рабіў спецыяльныя формы. Менавіта ад яго Сяргей Старыкевіч і пачуў гісторыю, што пры вызваленні Краснага было падбіта некалькі амерыканскіх і брытанскіх танкаў, у якіх было вельмі шмат алюмініевых дэталяў. Рабочыя ліцейнай вытворчасці разбіралі іх на запчасткі і выкарыстоўвалі для далейшых патрэб, у тым ліку для вырабу посуду.

Сяргей Старыкевіч сцвярджае, што гаршчок, які захаваўся ў яго сям'і, быў зроблены акурат з тых танкаў.

«Гэтая пасудзіна бракаваная, — кажа ён. — Таму што сценка выгнутая. Прадаць такую было немагчыма. Некандыцыю аддавалі работнікам вытворчасці».

У пасляваенныя гады мясцовая ліцейная вытворчасць дасягнула сапраўднага росквіту. Краязнаўца знайшоў дакументы, якія пацвярджаюць, што ў 1949 годзе выйшла яшчэ адна пастанова Маладзечанскага аблвыканкама аб арганізацыі вытворчасці дзіцячых алюмініевых цацак. Але з часам гэтая дробная «ліцейка» сышла на нішто.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цвыркун / адказаць
10.09.2022
Шмат адлiвалi па весках, з самалетнага алюмiнiю таксама.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31