Знайсці
10.09.2022 / 09:51РусŁacБел

У жніўні гадавая інфляцыя запаволілася да 17,9%

Спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў жніўні 2022 года выраслі на 17,9% у гадавым выражэнні (да жніўня 2021 года), паведаміў Белстат.

У студзені гадавая інфляцыя склала 10,4%, у лютым — 9,99%, у сакавіку — 15,9%, у красавіку — 16,8%, у маі 17,0%, у чэрвені — 17,6%, у ліпені — 18,1%.

Па параўнанні з ліпенем 2022 года цэны ў жніўні выраслі на 0,1%. З пачатку года рост цэн ужо склаў 13,8%.

Харчовыя тавары ў жніўні падаражэлі на 18,9% у гадавым вылічэнні, знізіліся на 0,7% да ліпеня і выраслі на 12,7% з пачатку года. Нехарчовыя тавары падаражэлі адпаведна на 20,9%, 0,9% і 18,2%.

Цэны і тарыфы на паслугі ў гадавым выражэнні выраслі на 12,2%, з пачатку года — 9,9% і на 0, 3% да ліпеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930