Знайсці
10.09.2022 / 10:5011РусŁacБел

Украінцы ўзялі Купянск і падышлі да Лімана. У Расіі загаварылі пра «Мукдэн»

Украінскія вайскоўцы апублікавалі фатаграфіі павержанага расійскага трыкалора перад будынкам гарадской рады Купянска. Але галоўныя падзеі дня разгортваюцца паўднёвей, каля Лімана. Украінцы загацілі Северскі Данец і выйшлі да гэтага горада. З'явіліся звесткі пра пачатак адступлення расійскіх войскаў з Ізюма.

Вайскоўцы 92-й брыгады УСУ сфатаграфаліся на будынку гарадской рады 50-тысячнага Купянска. На іншым фота на ўваходзе ў будынак у іх павержаны расійскі сцяг.

Аднак галоўныя падзеі сёння разгортваюцца паўднёвей. Цягам 9 верасня ўкраінскія войскі загацілі Северскі Данец і фарсіравалі гэтую раку, выйшаўшы да горада Ліман. У выпадку ўзяцця гэтага горада ў катле апынаецца цэлая расійская армія ў раёне Ізюма.

Расійскі вайсковы блогер WarGonzo паведамляе, што ўкраінцы пачалі штурм Лімана.

Іншы вайсковы блогер «Романов Лайт» піша, што расійскія войскі пачалі адступаць з Ізюма. «Горад здадзены. УС Расіі адыходзяць з горада калонамі, якія абстрэльваюцца», — піша ён.

У сваю чаргу, блогер Стралкоў паведамляе аб украінскім прарыве таксама ў раёне Лісічанска.

Расійскія ўлады абвясцілі і пра «эвакуацыю» Вялікага Бурлука на поўнач ад Купянска. Украінскія «Хаймарсы» высокадакладнымі ўдарамі знішчылі аб'екты ў горадзе, дзе размяшчаліся часці расійскай вайсковай паліцыі. У сеціве з'явілася відэа наступстваў гэтых удараў.

Мяркуючы па першых фота, Купянск, як і Балаклею, украінцам удалося ўзяць амаль цэлым, абмежаваўшыся кропкавымі ўдарамі па расійскай вайсковай інфраструктуры.

Расійскія СМІ публікуюць відэа перакідвання рэзерваў праз Белгарадскую і Луганскую вобласці. Інфармацыю пра калоны расійскай тэхнікі публікуюць і па-праўкраінску настроеныя карыстальнікі сеціва з гэтых абласцей.

Наступальная аперацыя ўкраінскай арміі, якая пачалася 6 верасня прарывамі фронту на поўнач і на поўдзень ад Балаклеі, адбываецца паміж рэкамі Северскі Данец і Аскол, якія абмяжоўваюць магчымасці бранятэхнікі. 

Аскол — прыток Данца, шырокі ў раёне Аскольскага вадасховішча.

8 верасня ўкраінская армія перарэзала дарогу Купянск—Ізюм, якая была галоўнай артэрыяй забеспячэння Ізюмскай групоўкі расійскіх войскаў, што навісае над Славянскам. Пасля гэтага ў распараджэнні расійскіх войскаў застанецца толькі горшы мост на другаснай дарозе цераз раку Аскол, які можа стаць лёгкай цэллю не толькі для ўкраінскіх «Хаймарсаў», але і для гаўбіц.

Украінскія вайскоўцы завязваюць вочы расійскаму палоннаму, 7 верасня. Скрыншот з відэа

Імаверна, зараз расіяне вымушаныя будуць адступіць з Ізюма і Святагорска, што зніме пагрозу са Славянска і Краматорска.

У той жа час, калі ўкраінская армія мае дастаткова рэзерваў, яна можа паспрабаваць замкнуць вялікае кола вакол Ізюма на левым беразе Аскола. Галоўнае пытанне — у авіяцыі і супрацьпаветранай абароне. Расія мае татальную перавагу ў паветры, таму ўкраінскія войскі вымушаныя наступаць паволі, падцягваючы наяўныя ў іх нешматлікія проціпаветраныя комплексы.

9 верасня ўкраінская артылерыя знішчыла трэці мост цераз Аскол — у Купянску. Па іншых звестках, яго падарваў, адступаючы, расійскі СОБР. «Паводле папярэдніх звестак, мост цераз Аскол у Купянску разбіты. Таксама ўдары наносяцца па Вялікім Бурлуку. Магчыма, праціўнік рыхтуецца пашыраць плацдарм», — піша расійскі блогер «Бродяга серых зон».

У Расіі ўсё часцей гучаць параўнанні з Мукдэнам часоў расійска-японскай вайны 1905 года. «Калі ахарактарызаваць сітуацыю, якая склалася па аналогіі з руска-японскай вайной, то ў галаву прыходзіць толькі адно слова — «Мукдэн». Але бітва яшчэ далёка не завершаная… Як бы справа «Канамі» не скончылася», — блогер Стралкоў прыводзіць прыклад з гісторыі Пунічных войнаў.

Вялікі Бурлук — гэта райцэнтр на поўнач ад Купянска, на подступах да Ваўчанска, апошняга акупаванага ўкраінскага горада ў гэтай частцы Харкаўскай вобласці. Учора ўкраінская артылерыя абстраляла і расійскія вайсковыя аб'екты ў самім Ваўчанску, а таксама ў Ізюме і вакол яго.

Афіцыйна пра вызваленне Купянска ўкраінскае камандаванне пакуль не паведамляла. 8 верасня, на трэці дзень наступальнай аперацыі, украінскі сцяг быў узняты над горадам Балаклея. Расійскі гарнізон з горада збег у кірунку Ізюма.

Чытайце таксама: Паглядзіце, як украінцы ў Харкаўскай вобласці сустракаюць вызваліцеляў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
199
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
19
7
гэта чакае усіх тыранаў /адказаць/
10.09.2022
"Sic semper evello mortem tyrannis" (гэта чакае усіх тыранаў )
а вы Беларусцы далей хадзіце да маскоўскай "рпц" - КГБ, надавайце дзецям маскоўскія імёны , і навучайце дзяцей на маскоўскай мове , любіце далей ворагаў маскоўцаў
  Moscow horde´s war record :- 1856 defeated by Britain and France 1905 defeated by Japan 1917 defeated by Germany 1920 defeated by Poland, Finland,  Estonia and all Baltic states 1939 defeated by Finland 1969 defeated by China 1989 defeated by Afghanistan  1989 defeated in the Cold War. 1996 defeated by Chechnya 2022 defeated by Ukraine WW2 won USA/Britain , meanwhile  Stalin's officers  were shot or sent to the Gulags. Millions went to the Gulags, including Solzhenitsyn Moscow's only victories come from invading smaller countries :- a) Hungary 1956 b) Czechoslovakia 1968 c) Moldova 1992 d) Georgia 2008
2
Ерома/адказаць/
10.09.2022
гэта чакае усіх тыранаў , мне вот проста інцярэсна, для каго вы тут впарываеце свой даклад на чужом языке?
0
Дыван/адказаць/
10.09.2022
Ерома, Для цябе, ванька. Ты ж зразумеў аб чым рэч. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930