Знайсці
10.09.2022 / 11:42РусŁacБел

У Віцебску зноў асудзілі ксяндза Вашчука. Завочна

Учора, 9 верасня, у судзе Першамайскага раёна Віцебска адбыўся суд над ксяндзом і пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску Андрэем Вашчуком.

Яго абвінавацілі ў размяшчэнні 21 лютага ў тг-чаце «Рэальная Беларусь» выявы са свастыкай у карыкатурнай форме. Пратакол паводле арт. 19.10 КаАП быў складзены на ксяндза, пакуль той знаходзіўся за кратамі па іншым адміністрацыйным пратаколе. 

Суддзя Андрэй Андрушэнка зачытаў даныя Памежнага камітэта: «Вашчук у пешым парадку сышоў у Літву 15 жніўня». Таму справу Вашчука разглядалі без яго ўдзелу. У выніку суд пакараў святара штрафам у памеры 320 рублёў.

Нагадаем, Вашчук быў затрыманы ГУБАЗіКам 15 ліпеня. Праз тры дні над ім адбыўся першы суд па арт. 24.23 КаАП, а 20 ліпеня — другі, але па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі 30 сутак арышту. Пасля вызвалення ксёндз пакінуў Беларусь. Паведамляецца, што ў касцёле Святога Духа быў праведзены ператрус.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930