Знайсці
10.09.2022 / 14:32РусŁacБел

Намеснік гомельскага мэра пра выдаленую справаздачу з пахаваннямі ахвяр сталінскіх рэпрэсій: Упершыню чую, дакумент нікуды не знікаў

У канцы жніўня гомельскія ўлады апублікавалі дакумент, у якім выпадкова пацвердзілі масавыя расстрэлы ў горадзе ў 1937 годзе. Праз некалькі дзён дакумент выдалілі з сайту. Але чыноўнікі робяць выгляд, што нічога не здарылася.

Гэтае і наступнае фота: скрыншоты са справаздачы

У Гомелі рыхтуюцца будаваць трасу Усходняга абходу. У сувязі з гэтым на сайце гомельскага Упраўлення капітальнага будаўніцтва выклалі справаздачу аб ацэнцы ўздзеяння будаўніцтва на навакольнае асяроддзе. Дакумент склалі эксперты дзяржпрадпрыемства «Белгіпрадор», што падпарадкоўваецца Міністэрству транспарту і камунікацый.

У справаздачы былі пазначаныя месцы масавых пахаванняў, у тым ліку датаваныя 1937 годам. То-бок дакумент зафіксаваў, што пад Гомелем ёсць пахаванні не толькі ахвяр перыяду вайны, але і ахвяр сталінскіх рэпрэсій, што раней афіцыйна адмаўлялася.

Калі пра гэта напісалі медыя, справаздачу выдалілі з публічнага доступу. Гэта з’яўляецца парушэннем экалагічнага заканадаўства. Дакумент мусіць размяшчацца на афіцыйным сайце мясцовых органаў (гэта прапісана ў Палажэнні аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, прынятым Пастановай Саўміна ад 14 чэрвеня 2016 года №458).

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію да першага намесніка старшыні Гомельскага гарвыканкама Аляксандра Германава, каб даведацца, чаму так адбылося.

«Не ведаю, ўпершыню ад вас чую. А навошта яго выдаляць?» — нібыта здзівіўся чыноўнік.

«Ён нікуды нідзе не знікае, — стаў пераконваць ён, што дакумент на месцы (справаздача па-ранейшаму выдаленая). — Калі ён апублікаваны, значыць, ён там і знаходзіцца. Калі ў вас не атрымліваецца яго адкрыць ці паглядзець, то гэта іншае пытанне. Прыйдзіце ва УКБ і азнаёмцеся з пратаколам, калі не атрымліваецца [азнаёміцца] у электронным доступе, ніхто нічога пад сукно не кладзе».

На жаль, задаць дадатковыя пытанні пасля гэтага не атрымалася — чыноўнік кінуў слухаўку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Гомельскія ўлады выпадкова пацвердзілі масавыя расстрэлы ў 1937 годзе. А цяпер апраўдваюцца, кажучы, што гэта памылка

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам

Праўладны тэлеграм-канал: Гамяльчук, затрыманы на мяжы з Украінай, збіраўся далучыцца да палка Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930