Знайсці
10.09.2022 / 14:469РусŁacБел

Галоўчанка анансаваў маштабныя раскопкі на гарадзішчы «Менка»

На гарадзішчы «Менка» пройдуць маштабныя раскопкі. Пра гэта сёння заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля наведвання археалагічных раскопак на месцы старажытнага Мінскага замчышча на Менцы, піша БелТА.

«Мы сёння сюды прыехалі для таго, каб абмеркаваць пытанне, якім чынам можна ўдыхнуць жыццё ў гэты ўнікальны аб'ект. Як адзначылі гісторыкі, ён значны па маштабнасці не толькі для Беларусі, але і ўсёй Усходняй Еўропы.

Наш недагляд, што яго развіццю дзяржава не надавала належнага значэння.

Мы ўпершыню гэтае пытанне паднялі, калі сустракаліся ў Інстытуце гісторыі. Сёння ж намецілі першачарговыя дзеянні, якія неабходна зрабіць, каб надаць патрэбную дынаміку развіццю помніка», — сказаў сёння Раман Галоўчанка.

Па яго словах, калі будзе дадзена навуковае абгрунтаванне, катэгорыя помніка будзе павышана як мінімум да другой, гэта значыць помніка рэспубліканскага значэння. «Гэта дасць пэўныя паўнамоцтвы, каб яго адпаведным чынам развіваць, — звярнуў увагу прэм'ер-міністр. — У гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гарадское паселішча больш старажытнае, чым тое, якое ўзнікла на Нямізе. Таксама ёсць гіпотэзы, што яны існавалі паралельна.

На самай справе гэта не так істотна, бо без уліку таго, ці было гэта гарадзішча папярэднікам сучаснага Мінска альбо няма, гэта, безумоўна, значны помнік. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што беларуская дзяржаўнасць не прыдуманая, не кімсьці прыўнесеная, а спрадвечна наша».

Як адзначыў Раман Галоўчанка, прынята рашэнне, што ў наступным годзе будзе ўзмоцнена навуковае вывучэнне помніка з пункту гледжання археалагічных раскопак.

«Ёсць прапанова, каб студэнты ўсіх гістарычных факультэтаў (у краіне іх 16) наступным летам былі прыцягнутыя сюды для ажыццяўлення маштабных раскопак, якія намецілі спецыялісты-археолагі. Тут, магчыма, будуць цікавыя знаходкі, якія ў тым ліку пральюць святло на гісторыю гэтага месца, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — Таксама паралельна будзем займацца пытаннямі стварэння тут гісторыка-археалагічнага комплексу. Канцэпцыя яго развіцця павінна быць створана на аснове навуковых рэкамендацый. Сёння мы пра гэта прынцыпова дамовіліся, і хутка, я спадзяюся, прымем афіцыйнае рашэнне», — сказаў прэм'ер Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
1
Valadzimir/адказаць/
10.09.2022
Для обеспечения масштабности и опережающих темпов раскопок на древнем городище около речки Менка, строительным организациям Минска выделить необходимую для этого дорожную технику - экскаваторы, бульдозеры, погрузчики, самосвалы, в требуемом количестве.
11.09.2022
Жалкая попытка. В то время, когда экскурсоводам затыкают рты, а пропагандисты кричат про запрет упоминаний и Витовте, подобные пассажи от таких персонажей вызывают чувство омерзения и брезгливости. Ваше время ушло ещё в 30-х годах 20 века.
11.09.2022
Axel Justas, ай, киньте дурное , на порог прибежал пушистый зверек и скоро постучится.
А это они ему зубы решили заговорить, клоуны!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930