Знайсці
11.09.2022 / 17:56РусŁacБел

За мінулыя суткі краіны Еўрасаюза не прапусцілі 142 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Тры краіны Еўрасаюза, якія мяжуюць з Беларуссю, паведамілі статыстыку за мінулыя суткі, якая сведчыць пра тое, наколькі актыўна нелегальныя мігранты штурмавалі іх межы, паведамляе «Позірк». Асноўны напрамак — Літва, дзве траціны мігрантаў кіраваліся туды.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САГГЛ) паведаміла, што 10 верасня на літоўска-беларускім памежжы развярнулі 107 мігрантаў. З пачатку года ў Літве зафіксавалі 6371 спробу нелегальнага пераходу мяжы.

САГГЛ са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі адзначыла, што 10 верасня было зафіксавана 15 спроб незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.

Памежная ахова Польшчы ў твітары паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 грамадзян Марока, Егіпта, Турцыі і Ірака. Сцвярджаецца, што замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930