Знайсці
12.09.2022 / 17:256РусŁacБел

Парк высокіх тэхналогій наважыўся на рэбрэндынг

Парк высокіх тэхналогій праводзіць рэбрэндынг, абнаўляе лагатып і стыль. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ўстановы.

 

«Парк высокіх тэхналогій правёў рэбрэндынг, абнавіўшы лагатып і фірмовы стыль. Задача выкананая: цяпер лагатып больш сучасны і выказвае адкрытасць да ўсіх удзельнікаў галіны, цяперашніх і будучых», — піша прэс-служба ПВТ.

Рэдызайн правяла кампанія iMedia Solutions, якая заклала ў аснову дызайну лагатыпа і фірмовага стылю канцэпцыю прывітання «HI».

iMedia Solutions перагледзела каляровую палітру ПВТ і прымяніла дызайн градыентнага фону да лагатыпу і элементаў фірмовага стылю. Часткай гэтага стылю сталі распрацаваныя графічныя элементы, ідэя якіх заключаецца ў аб'яднанні лічбавага асяроддзя і нацыянальнага арнаменту. «Гэта адначасовае спалучэнне пікселяў, QR-кода і арнаменту», — падкрэслівае арт-дырэктар iMedia Solutions Яўген Панько.

Першы лагатып ПВТ быў створаны больш за 10 гадоў таму. Цяпер «прынятае рашэнне аб абнаўленні дызайну для павышэння пазнавальнасці ПВТ як унутры Беларусі, так і за яе межамі». На выкарыстанне абноўленага фірмовага стылю ПВТ збіраецца перайсці ў найбліжэйшыя месяцы.

Ранейшы стыль ПВТ выглядаў так:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Макс, твая работа?) /адказаць/
12.09.2022
Дызайнераў на тры дні засталося ў ПВТ
0
Максим Дизайнер/адказаць/
13.09.2022
Ужос, б. Стопудняк рисовали выпускники их говнокурсов Академии ПВТ.
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
13.09.2022
и они за это (не знаю, как назвать) небось и деньги получили. небось и немалые

чессгря, давно "восхищаюсь" подобными т.н. дизайнерами - намалюют какую-нибудь говняшечку, сами собой восхищаются, так еще и умеют выгодно (для себя)  втюхать это клиенту


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера