Знайсці
12.09.2022 / 21:2823РусŁacБел

Адгадайце, па якіх артыкулах прыцягвалася да адказнасці жанчына, якая стала абліччам апалчэнцаў Клімавіцкага раёна

Наталля Ермаковіч, чыё фота з аўтаматам размясціла клімавіцкая раёнка для ілюстрацыі «народнага апалчэння» Лобжанскага сельвыканкама, аказваецца, цёрты жыццём кадр — на жанчыну неаднаразова складаліся адміністрацыйныя пратаколы. Але не за палітыку — Лукашэнку яна падтрымлівае і рыхтуецца абараняцца. Вось толькі зброяй ёй, з яе біяграфіяй, валодаць не належыць. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», на Наталлю Ермаковіч складаліся пратаколы за выраб брагі, выраб самагонкі, вырошчванне маку, а таксама за намеранае нанясенне цялесных пашкоджанняў мужчыну (біла кулаком падчас сваркі). 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» з органаў міліцыі звяртаюць увагу, што выдача зброі асобе з такім паслужным спісам, мякка кажучы, не этычна і супярэчыць Закону аб зброі, які забараняе набываць зброю самаабароны, спартыўную, паляўнічую і сігнальную асобам, якія мелі адміністратыўныя спагнанні за намеранае нанясенне цялеснай шкоды, дробнае хуліганства і г.д.

Магчыма, у Клімавіцкім раёне проста небагаты выбар, з каго фарміраваць апалчэнне.

Сама Наталля заявіла ў каментарыі «Нашай Ніве», што зброя была несапраўднай: «Гэта былі муляжы, аўтаматы несапраўдныя. А ў апалчэнне ўступіла, таму што цяпер часы такія — трэба рыхтавацца да ўсяго, рыхтавацца абараняць вёску.

Хто можа напасці я не ведаю. Але я падтрымліваю Лукашэнку, не ўкраінцаў жа мне падтрымліваць, не бандэраўцаў», — сказала яна. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.09.2022
ху,автоматы с надпилеными крышками и спилеными бойками в школе взяли.
Заодно и на фоне школы сфоткались))))
17.09.2022
., это в каких это таких других? в модельных рекламных агентствах что ли? дык на ху такие кмпании 
0
Брыгадир трактарыстау/адказаць/
17.09.2022
Максим Дизайнер Ты беларусов быдлом назвал,я правильно понял?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера