Знайсці
12.09.2022 / 19:00РусŁacБел

Бустарную вакцыну ад каранавіруса і прышчэпку ад грыпу ў Мінску можна будзе зрабіць адначасова

У Мінску з 1 кастрычніка стартуе вакцынацыя ад грыпу, прычым прышчапіцца ад гэтага захворвання і паставіць «бустар» ад кавіду пры жаданні можна будзе адначасова, у тым ліку ў выязных пунктах вакцынацыі. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, перадае прэс-служба ведамства.

Богдан сказала, што цяпер назіраецца ўздым захворвання на каранавірус, хоць ён і значна меншы, чым год таму:

«Штам «Амікрон», а таксама ягоныя падтыпы — «Ніндзя» і «Кентаўр», характарызуюцца больш высокай кантагіёзнасцю. Але клінічная карціна складаецца такая, што каранавірусная інфекцыя не прэвалюе ў цяжары. Аднак пры гэтым яна можа выклікаць абцяжарванне наяўных у пацыентаў хранічных захворванняў».

Алена Богдан заклікала вакцынавацца, каб абараніцца ад цяжкага працякання хваробы. Вакцыны ёсць на выбар: «Спутнік» расійскай і беларускай вытворчасці, «Спутнік лайт» і вакцына кітайскай вытворчасці.

З 1 кастрычніка ў Мінску стартуе вакцынацыя супраць грыпу, і зрабіць бустарную прышчэпку ад каранавіруса і прышчэпку ад грыпу можна будзе ў адзін дзень са згоды пацыента.

Па словах Алены Богдан, вакцына ад грыпу таксама з'явіцца ў выязных пунктах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930