Знайсці
12.09.2022 / 19:213РусŁacБел

«Асвяжаюць навыкі ў працы з картамі». У Гомельскай вобласці праходзяць вучэнні, якія раней не анансаваліся

Як аказалася, вучэнні цяпер праходзіць і ў раёнах Гомельскай вобласці. Паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны РБ, вучэнні анансавалася на палігоне «Брэсцкі», а таксама участках мясцовасці ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Аднак выданне «Флагшток» заўважыла, што яны адбываюцца і ў памежным з Украінай Лельчыцкім раёне Гомельшчыны.

Як паведамляе газета райвыканкама, у рамках правядзення вучэнняў да іх прыцягваюцца Рада абароны і аператыўная група штаба раёна тэрытарыяльнай абароны.

«Атрымліваючы змены абстаноўкі і ўказанні з вышэйстаячага штаба, навучэнцы на практыцы адпрацоўваюць уменні ў прыняцці рашэнняў у напружаных умовах абстаноўкі, асвяжаюць навыкі ў працы з баявымі дакументамі і працоўнымі картамі», — напісаў вайсковы камісар раёна.

Чытайце таксама:

Брытанская разведка ацаніла пагрозу Украіне ад вучэнняў Беларусі па вызваленні тэрыторый

«Вызваленне часова захопленых тэрыторый». Пачаліся вучэнні Узброеных сіл Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
12.09.2022
з картамі 50-х гадоў?
1
амніставаны чыж/адказаць/
12.09.2022
Усё, што могуць асвяжыць гэтыя халуі - гэта навык лізаць шакаладнае вока адзін аднаму.

У беларускага народа з ворагаў на сённяшні дзень - толькі ваш гаўляйтар і яго расейскі фюрэр.
0
якія твары/адказаць/
12.09.2022
Ага, эти хорошо справятся с картами в подкидного, особенно как пропустят по 0,5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930