Знайсці
12.09.2022 / 19:54РусŁacБел

Viber з пачатку лета заблакаваў у Беларусі 19 тысяч ашуканскіх акаўнтаў

Пасля скаргаў карыстальнікаў пад блакаванне патрапілі акаўнты, з якіх тэлефанавалі і прадстаўляліся рознымі арганізацыямі.

У кампаніі растлумачылі, што рост колькасці заблакаваных акаўнтаў звязаны з актыўнасцю саміх карыстальнікаў, якія адзначаюць ашуканскія званкі і паведамляюць пра іх кнопкай «спам». Акрамя таго, паступова ўдасканальваюцца ўбудаваныя алгарытмы аўтаматычнай сістэмы блакавання падазроных карыстальнікаў.

У Viber распавялі, што часцей за ўсё ашуканцы звяртаюцца да карыстальнікаў пад выглядам службы бяспекі банкаў. Ашуканцы спрабуюць даведацца звескі картак або пераконваюць усталяваць на смартфон праграму для аддаленага кіравання.

Алгарытм дзеянняў пры тэлефанаванні махляроў наступны — павесіць трубку, націснуць кнопку «спам». Пасля некалькіх падобных адзнак рахунак махляра заблакуюць у аўтаматычным рэжыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930