Знайсці
12.09.2022 / 21:282РусŁacБел

«Усе пакінулі пазіцыі — і ПВК, і звычайная армія, САХР, АМАП». Расгвардзеец распавёў пра ўцёкі расіян з Балаклеі

Выданне «Фортанга» апублікавала аповед байца 126-га палка Расгвардыі (в/ч 3718, Назрань), які знаходзіўся ў Балаклеі падчас наступу УСУ і здолеў вырвацца з горада. Асабістыя звесткі вайскоўца выданне не раскрывае. Вядома, што ён з Інгушэціі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Расгвардеец распавёў выданню, што калі УСУ ўвайшлі ў горад, адбылася перастрэлка. «Потым нам паведамілі, што яны [УСУ] ўзялі горад у кальцо і акружылі яго. Мы вырашылі прарывацца, калі загінем — загінем, там заставацца было нельга», — паведаміў ён.

Паводле суразмоўцы выдання, ён з калегамі прарываліся з Балаклеі на двух КАМАЗах і адным БТР.

«Больш наогул нічога. Усю нашу тэхніку падбілі ўкраінцы, у тым ліку машыны з нашымі рэчамі і боепрыпасамі», — сказаў ён.

Ноччу (мабыць, гаворка пра ноч з 8 на 9 верасня — Рэд.), яны пайшлі на прарыў.

У адным КАМАЗе, з ягоных слоў, сядзелі два кабардзінцы — Хазраіл Тэміжаў і Амір Карданаў. «Яны зніклі, і мы не ведаем, што з імі адбылося. Таксама ў нас няма навін пра экіпаж БТР», — распавёў ён.

КАМАЗ, у якім ехаў ён сам, не праехаў і кіламетра — па яго словах, украінцы кінулі «вожыка» пад колы.

«Яны стралялі па нас з мінамётаў, мы адстрэльваліся. У выніку праз нейкія вёскі і палі мы выйшлі да балота, перайшлі праз яго і пераначавалі ў лесе», — распавёў расгвардеец.

Паводле яго слоў, перад наступам УСУ ў горадзе заставаліся некалькі расійскіх палкоў, у тым ліку і ягоны.

«Усе пакінулі пазіцыі — і ПВК, і звычайная армія, САХР, АМАП. Яны [УСУ] проста хлынулі ў горад, захапілі яго, ведаючы, што многія адтуль выйшлі. Мы выходзілі з горада апошнімі, адстрэльваючыся ад іх», — распавёў суразмоўца выдання.

9 верасня «Фортанга» — выданне, якое піша пра жыццё Інгушэціі, паведамляла, што толькі падчас баёў за Балаклею загінулі трое інгушоў з 126-га палка Расгвардыі (в/ч 3718, Назрань). У спісе параненых — 16 чалавек.

У ходзе наступу, распачатага 6 верасня, УСУ ўдалося вызваліць Балаклею, Ізюм, Купянск — больш за 40 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці. Была вызвалена значная частка тэрыторый, акупаваных пасля 24 лютага.

У Мінабароны РФ адступленне сваёй арміі патлумачылі рашэннем «перагрупаваць расійскія войскі на Данецкі кірунак».

Чытайце таксама:

«Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном». Што ў беларускай арміі гавораць пра вайну 

Байцы беларускага батальёна «Тэрор» штурмам узялі вышыню «Макдональдс» на Херсоншчыне. Раней яе спрабавалі ўзяць пяць разоў

Хто такі Аляксандр Сырскі, камандуючы украінскім наступам пад Ізюмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
88
Панылы сорам
7
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
10
1
Какой ты ингуш?!/адказаць/
12.09.2022
Вот как империя перемалывает народы. Еще 5 поколений назад предки этого ингуша (которые были настоящими горцами) воевали против рос. империи за свои земли, а этот россиянин (язык не поворачивается назвать его ингушом, и тем более горцем) уже воют за царя и имперский рашизм.
1
Нина/адказаць/
12.09.2022
Ни чвк, ни прочие рашистские структурки - никто подыхать не хочет. Вот и рванули из Балаклеи. Действуйте так и дальше!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930