Знайсці
12.09.2022 / 22:504РусŁacБел

Затрыманых на вызваленай Харкаўшчыне расійскіх настаўнікаў будуць судзіць

Віцэ-прэм'ерка Украіны Ірына Верашчук паведаміла, што некаторых настаўнікаў з Расіі, якія прыехалі вучыць дзяцей па расійскай праграме на акупаваных украінскіх тэрыторыях, затрымалі і цяпер будуць судзіць па артыкуле аб парушэнні законаў і звычаяў вайны. 

Ірына Верашчук

«Яны здзейснілі злачынства супраць нашай дзяржавы. Мы шмат разоў папярэджвалі расійскіх грамадзян, якія пагадзіліся прыехаць на тэрыторыю Украіны і ажыццяўляць тут забароненую законам дзейнасць», — сказала Верашчук.

Таксама віцэ-прэмʼерка дадала, што разглядаць настаўнікаў як ваеннапалонных не будуць, паколькі яны не камбатанты — гэта значыць, не ўдзельнікі ваенных дзеянняў. Адпаведна, яны і не патрапяць у спісы на абмен ваеннапалоннымі.

А пагражае ім за тыя дзеянні, якія ставяцца ў віну, да 12 гадоў зняволення.

Пойдуць пад суд і ўкраінскія педагогі, якія пагадзіліся выкладаць па расійскай праграме, сцвярджае Верашчук. Яны будуць праходзіць па артыкуле аб калабарацыйнай дзейнасці (да 15 гадоў пазбаўлення волі). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ужасно/адказаць/
13.09.2022
Вот что оккупация сделала в Беларуси! Ликвидировали беларускую школу, навязали суворовых и петров первых, ограничили изучение и употребление мовы и продолжают уничтожать нацию и калечить целый народ
0
толькі так/адказаць/
13.09.2022
Тое, што не дарабіў рускі штык, хацелі насадзіць праз рускія школы ды рпц - а гэта і ёсць генацыд. За такое рашысты павінны сядзець у турме. Так што Ўкраіна правільна зробіць, што будзе іх судзіць, мо хоць іншыя імперцы задумаюцца.
2
Ярмо/адказаць/
13.09.2022
Ужасно, дык вы ж амаль усе тут на кацапскiм, камфортна?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера