Знайсці
13.09.2022 / 10:03РусŁacБел

Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару

Нядаўна ў СМІ заявілі, што некаторым кліентам Wildberries стала даступная опцыя бясплатнага вяртання тавараў. Новаўвядзенне павінна было закрануць кліентаў з высокім адсоткам выкупу заказаў — больш за 50%. Але чытачы сутыкнуліся з рознымі сітуацыямі: у кагосьці працягваюць спісваць грошы за вяртанне тавараў, нягледзячы на высокі працэнт выкупу, а камусьці пашанцавала атрымаць усю суму пасля вяртання. Myfin разбіраўся, што адбываецца.

mobillegends.net

«Вяртанне платнае, але цяпер хаця б папярэджваюць пра гэта»

Мінчанка Яна пакупкі на Wildberries робіць, як кажуць, рэдка, але трапна. Таму ў яе вельмі добры працэнт выкупу — больш за 60%. Дзякуючы чаму і прыстойная зніжка. Жанчына мяркуе, што таксама з-за гэтага ў яе ёсць магчымасць афармляць заказ без перадаплаты — такая опцыя даступная не ўсім.

— Але менавіта таму я ніколі раней не звяртала ўвагі, ці спісваліся ў мяне нейкія сродкі пры вяртанні, калі яно ўсё ж здаралася. А нядаўна вырашыла купіць некалькі рэчаў, пачала збіраць кошык і заўважыла ўнізе пад кожнай пазіцыяй прыпіску «Адмова ад тавару — 3 р.00 к.».

— Раней, наколькі памятаю, такога папярэджання не было. Але не выключаю, што гэтыя 3 рублі спісваліся. Добра хоць, што цяпер папярэджваюць!

«З платным вяртаннем няма сэнсу заказваць па дробязі»

Маладая мама з Гродна, Марына і раней актыўна закуплялася праз маркетплэйсе, а з маленькім дзіцем гэты від шопінгу наогул стаў дамінаваць. Але спантанных пакупак яна сабе ўжо не дазваляе.

— Раней, калі вяртанне было бясплатным, можна было ўзяць рэч дадому і прымераць. Калі не падышло — вярнуць. З 2022 усё стала значна больш складана. Але ўсё роўна працягваю закупляцца тут. Уважліва чытаю ўмовы пры замове — звычайна прадаўцы папярэджваюць аб платным вяртанні.

Я нядаўна дачцэ заказвала пару дробязяў: гольфы для малых, павязкі. Агульная сума замовы — крыху больш за 16 рублёў. І паказана, што адмова/вяртанне платнае — 6 рублёў.

— Калі сума ўсёй пакупкі невялікая, няма сэнсу заказваць па дробязі. Ці тады ўжо выбіраць тое, што дакладна возьмеш.

«Калі ў асабістым кабінеце не напісана, што вяртанне платнае, значыць, яно бясплатнае»

Кацярына карыстаецца паслугамі маркетплэйса ўжо вельмі даўно. Пільна назірае за тым, як мяняюцца правілы для кліентаў. І раіць уважліва чытаць умовы замовы непасрэдна ў асабістым кабінеце.

— Калі ў асабістым кабінеце не напісана, што вяртанне платнае, значыць, яно бясплатнае. Усё проста. Як я зразумела з навін, прыйдзецца плаціць грошы за вяртанне ці не, залежыць ад адсотку выкупу: калі ён вышэйшы за 50%, то за вяртанне тавару з вас нічога не возьмуць, калі менш за 50% — то 3 рублі. Але ў мяне нядаўна быў незвычайны выпадак. Нават пры працэнце выкупу менш за 50% пасля вяртання тавару мне вярнулі ўсю суму пакупкі. То бок, за зваротную лагістыку нічога не спісалі.

Як пракаментавалі сітуацыю супрацоўнікі Wildberries

У трох розных пунктах выдачы тавару Wildberries супрацоўніцы далі адзін і той жа адказ: адмова ад тавару і вяртанне тавару засталіся платнымі — каштуюць 3 рублі.

— Ці мала што на розных сайтах пішуць. Уся афіцыйная інфармацыя публікуецца на сайце кампаніі. Нейкіх заяў, што вяртанне стала бясплатным, не было. Можа, было недзе ў Казахстане там, Расіі або яшчэ іншай краіне. Але не ў нас. У Беларусі нічога не змянялася, — пракаментавалі супрацоўніцы маркетплэйса.

Таксама яны растлумачылі, што пад адмовай разумеецца і адмова ад тавару ў пункце выдачы, і вяртанне пакупкі па сканчэнні некаторага часу. Але калі прыходзіць няякасны тавар, то 3 рублі спачатку аўтаматычна спісваюцца, а потым іх можна вярнуць, калі напісаць зварот у асабістым кабінеце.

Афіцыйны каментарый ад прэс-службы Wildberries атрымаць не ўдалося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера