Яшчэ двух супрацоўнікаў «Нафтана» закінулі на «суткі»
У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева.
Сяргея затрымалі 26 жніўня, а Андрэя — 29 жніўня. Суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла нафтанаўцаў паводле арт. 19.11 КаАП нібыта за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і прызначыла кожнаму па 15 сутак арышту.
Вядома, што Ціценка пасля 15 сутак быў перазатрыманы па новым пратаколе. Учора, 12 верасня, над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Балаболава зноў арыштавала мужчыну на 15 сутак за распаўсюдджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
0
2
0
0
0
5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«На мяне паглядзі, я***ся з ім? Шлюшка Раімбека. Падымі галаву». У судзе над казахскім міністрам паказалі шакуючае відэа
 7
Паглядзіце, як у Вілейскім раёне ловяць «дыверсантаў» і бароняць мястэчка ад варожага нападу ФОТЫ
 11
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера