Знайсці
13.09.2022 / 18:23РусŁacБел

Украіна прадставіла свой праект «гарантый бяспекі», якіх будзе дабівацца на перамовах аб міры

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак і генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн прэзентавалі ў Кіеве рэкамендацыі па гарантыях бяспекі для Украіны. Іх распрацавалі па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Аўтары прапануюць стварыць Кіеўскі дагавор аб бяспецы — сумесны дакумент аб стратэгічным партнёрстве, які аб'яднае Украіну і дзяржавы-гаранты. Вось што змяшчаецца ў рэкамендацыях:

  • Украіна павінна атрымаць магчымасць абараняцца ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН (аб праве на самаабарону). Для гэтага Украіне патрэбныя рэсурсы на ўтрыманне магутных Узброеных сілаў.
  • Каб валодаць такімі рэсурсамі, Кіеву неабходныя шматгадовыя інвестыцыі ў ВПК Украіны, перадача зброі і разведвальная падтрымка з боку саюзнікаў, сумесныя вучэнні пад эгідай ЕС і НАТА.
  • Гарантыі бяспекі павінны быць «выразна сфармуляваныя» і «вызначаць шэраг абавязацельстваў», узятых групай гарантаў разам з Украінай. Яны павінны быць палітычна і юрыдычна абавязковымі для выканання на аснове двухбаковых пагадненняў, але аб'яднаныя ў рамках сумеснага дакумента аб стратэгічным партнёрстве пад назвай Кіеўскі дагавор аб бяспецы.
  • Патэнцыйны дагавор аб'яднае асноўную групу краін-саюзніц і Украіну. Гэтая група дзяржаў-гарантаў можа складацца з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Польшчы, Італіі, Германіі, Францыі, Аўстраліі, Турцыі, а таксама з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Па словах Андрэя Ермака, патэнцыйнае пагадненне аб гарантыях бяспекі для Украіны не з'яўляецца заменай уступленню ў НАТА, курс на якое прапісаны ва ўкраінскай Канстытуцыі. Гэта будзе сродкам забеспячэння бяспекі краіны, пакуль уступленне не адбудзецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930