Знайсці
14.09.2022 / 16:5212РусŁacБел

У мінскай Серабранцы прадаецца кватэра з палацавым інтэр'ерам

Велізарная кватэра з інтэр'ерам, больш прыдатным для каралеўскага палаца, прадаецца ў адным са шматпавярховікаў у Серабранцы, піша «Зеркало».

Фота: realt.by

Кватэра плошчай 355 квадратных метраў займае восьмы паверх у цагляным пятнаццаціпавярховіку на вуліцы Якубава ў Мінску. Кошт нерухомасці — 942390 рублёў або 370000 даляраў (1042 даляры за квадратны метр).

Фота: realt.by

У кватэры ёсць гасцёўня, аб'яднаная са сталовай, тры спальні з уласнымі гардэробнымі, кабінет, кухня з абедзеннай зонай, чатыры санвузлы, саўна, асобныя гардэробныя, пральня, тры кладоўкі, шэсць зашклёных лоджый. У дадатак да жылля маецца два машынамесцы ў паркінгу.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Кватэра цалкам адрамантаваная. Яе інтэр'ер імкнуліся зрабіць у класічным стылі, у выніку атрымалася змешванне. Ёсць тут пазалота, крэслы з мудрагелістымі ножкамі, цяжкія канапы і крэслы з закручанымі падлакотнікамі, стракатыя дываны, крышталь, шмат'ярусныя гардзіны і многае іншае. Выглядае вельмі дорага, але такое ўбранне абярэ далёка не кожны.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
29
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2
1
Охтас/адказаць/
14.09.2022
Адище, а не апартаменты. В Румынии цыганские бароны таким увлекаются. Это называется одним словом БЕЗВКУСИЦА. Даже не представляю того, кто это все оформил и того, кто это заказал.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
14.09.2022
Срочно добавить в список музеев. Минск, как он есть 100 лет, ничего не меняется
0
Императрица/адказаць/
15.09.2022
Какая красата!Вот к чыму надо в этой жизни стрымится!Больше 300 квадратав в сталице, шыкарный дизайн!Тагда и не будут девачки уезжать атсюда!А пака - завидуйте молча!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930