Знайсці
14.09.2022 / 17:35РусŁacБел

Школьнікі раз на месяц змогуць бясплатна наведваць беларускія музеі

Беларускія школьнікі адзін раз на месяц змогуць бясплатна наведваць музеі краіны. Пра гэта піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на міністра адукацыі Андрэя Іванца.

У найбліжэйшы час, па словах Іванца, яго ведамства падпіша пагадненне з Міністэрствам культуры, на аснове якога кожная апошняя серада месяца на працягу ўсяго навучальнага года будзе аб'яўленая днём музеяў.

Вучні з усіх куткоў краіны змогуць у гэты дзень бясплатна наведаць любы такі аб'ект на выбар — без прывязкі да месца пражывання.

Акрамя таго, Іванец сцвярджае, што «кожны школьнік, які пражывае ў аграгарадку, вёсцы, абласным цэнтры можа вывучаць сваю гісторыю». Паводле яго слоў, ужо сфармаваныя і алічбаваныя адпаведныя турыстычныя і экалагічныя маршруты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930