Знайсці
14.09.2022 / 18:1811РусŁacБел

Дзе цяпер Віталь Гуркоў?

Ад вядомага спартоўца даўно не было навін. Днямі стала вядома, што ён далучыўся да адной грамадскай ініцыятывы.

Фота: інстаграм @hurkou_muaythai

Чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу ўвайшоў у Грамадскую камісію спартоўцаў для падтрымкі палка «Пагоня».

Гэтую камісію беларускія спартоўцы заснавалі з мэтай вядзення справаздачнасці па зборы сродкаў на патрэбы палка.

Плануецца, што камісія дапаможа добраахвотнікам у пытаннях збору сродкаў і фінансавання, будзе адказваць за празрыстасць. Пасяджэнні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздачу плануюць публікаваць пры канцы кожнага месяца. 

У склад камісіі, апроч Гуркова, увайшлі лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, беларускі гімнаст і артыст цырка Дзю Салей Сямён Букін.

Ад палка «Пагоня» у камісію дэлегаваны ваяр-дабраахвотнік з пазыўным «Марс». 

Полк «Пагоня» паведамляе, што хутка да яго далучацца новыя падрыхтаваныя байцы і спецыялісты.

Віталь Гуркоў пракаментаваў, чаму ўвайшоў у камісію:

«Жывучы ва Украіне, немагчыма не прымаць удзел у дапамозе тым, хто бароніць мірнае жыццё, тым больш што дапамога патрэбная таксама нашым беларусам, якія абралі гэты рызыкоўны і цяжкі шлях. І мы, якія вярнуліся да мірнага жыцця, павінны рабіць усё дзеля забеспячэння вайскоўцаў усім неабходным.

Часам гаворка ідзе наўпрост пра бытавыя пытанні, якія трэба вырашаць вельмі хутка і аператыўна: рамонт аўто, абмундзіраванне і адзенне, паліва, набыццё сродкаў сувязі і г.д. Хлопцы маюць патрэбу ў падтрымцы, пакамунікаваўшы з імі, вырашылі зрабіць менавіта такую мадэль супрацоўніцтва, каб нашы ваяры не адчувалі сябе кінутымі сам-насам з такога роду складанасцямі».

Віталь таксама праводзіць трэніроўкі для спартоўцаў у Кіеве.

«Я і многія іншыя беларусы гатовыя абараняць свабоду Украіны». Гуркоў запісаў відэазварот з-за пагрозы вайны

«Менавіта ўкраінцы блізкія мне па духу!» Баксёр Віталь Гуркоў запісаўся ў абаронцы Кіева 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Сеня/адказаць/
15.09.2022
Ой, а чаго ж ваяваць не паехаў - ты ж крычаў што "вы (беларусы) сваю дзяржаву пра***лі", а укаінцы табе бліжэй і ты пойдзеш ваяваць калі Расея прыйдзе". Прыйшла. А наш "герой" - праводзіць трэніроўкі для спартоўцаў у Кіеве. 
Дык скажы калі ласка, блазан, паміраць ты сам не хочаш. А іншыя значыць павінны за цябе паміраць ці трываць катаванні ў лукашэнкаўскіх засценках, пакуль ты каву п'еш ва ўтульная кавярні, так?
1
даведка/адказаць/
16.09.2022
Что-то у вас с Satan общий вкус на 25-летних малышек...
0
дачка Макса Дызайнера/адказаць/
16.09.2022
дык старыя ўжо. сівізна ў бараду - бес ў рыбро
хаця Satan быццам сам бес
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера