Знайсці
14.09.2022 / 19:49РусŁacБел

Украіну далучаць да еўрапейскай зоны роўмінгу

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Украіна далучыцца да зоны роўмінгу Еўрасаюза. «Мы ўвядзем Украіну ў нашу еўрапейскую свабодную зону роўмінгу. Час гэта зрабіць», — сказала яна ў сваім штогадовым звароце «Аб становішчы Саюза» ў Еўрапарламенце, піша Радыё Свабода.

Фон дэр Ляен падкрэсліла, што адзіны рынак ЕС — адна з найвялікшых гісторый поспеху Еўропы. «Настаў час зрабіць яго паспяховым і для нашых украінскіх сяброў», — падкрэсліла яна.

Таксама старшыня Еўракамісіі адзначыла, што Украіна ўжо з'яўляецца тэхналагічным цэнтрам і домам для многіх інавацыйных маладых кампаній.

У ліпені прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што краіна плануе ў хуткім часе далучыцца да роўмінгавай прасторы ЕС. Раней аператары мабільнай сувязі з Еўрасаюза і Украіны дамовіліся зрабіць сувязь паміж краінамі больш даступнай, зніжаючы тарыфы на роўмінг.

Беларусь і Расія з 1 красавіка таксама адмянілі плату за ўваходныя званкі ў роўмінгу на тэрыторыі гэтак званай «Саюзнай дзяржавы». Гэтую меру Мінск і Масква абмяркоўвалі амаль 10 гадоў, а тэрміны неаднаразова пераносіліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера