Знайсці
14.09.2022 / 22:521РусŁacБел

У Маскве падлічылі страты расійскага фінансавага сектара. Яны ўражваюць

У Міністэрстве фінансаў Расіі падлічылі непасрэдныя страты для фінансавага сектара краіны з прычыны уведзеных краінамі Захаду санкцый за яе ўварванне ва Украіну. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на ўнутраны дакумент Міністэрства фінансаў Расіі, які патрапіў у распараджэнне рэдакцыі.

Паводле дакумента, фінансавы сектар Расеі панёс сотні мільярдаў даляраў «прамых стратаў» ад шырокіх санкцый, уведзеных ЗША і хаўруснікамі. Ацэнка, якая ўключае значныя ўдары па фондаваму рынку, банкаўскаму капіталу, а таксама 300 мільярдаў даляраў валютных рэзерваў, замарожаных санкцыямі, была ўключаная ў прэзентацыю для нарады топ-чыноўнікаў Расіі ў мінулым месяцы.

Расія ацаніла, што ў выніку санкцый страціла:

  • 40% рынкавай капіталізацыі;
  • 300 млрд даляраў рэзерваў Цэнтрабанка РФ;
  • 4,6 трлн рублеў у выглядзе замарожаных еўрабондаў;
  • 10% капіталу банкаўскай сістэмы;
  • 563 млрд рублеў замарожаных рознічных актываў, а таксама актываў, якія знаходзяцца ў дэпазітарыях.

Акрамя таго, у прэзентацыі адзначаецца ўплыў ад трапляння пад санкцыі 80% актываў банкаўскага сектара, адключэнне ад міжнароднай аплатнай сістэмы Swift і страта доступу да ключавога абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Адзначаецца, што інструменты, у прыватнасці дэрыватывы, хэджаванне, еўрааблігацыі і першасныя публічныя прапановы, «практычна зніклі».

У справаздачы, праўда, не прыведзена агульнай ацэнкі ўдару ад санкцый. Замест гэтага яе стваральнікі засяроджваюцца на фінансавай сістэме і не разглядаюць уплыву на эканоміку ў цэлым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Железный Дровосек /адказаць/
14.09.2022
И это только начало. Конца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера