Знайсці
15.09.2022 / 16:59РусŁacБел

Чалавека з Мазыра пасадзілі за відэа для «Беларускага гаюна»

У Гомельскім абласным судзе 15 верасня вынеслі прысуд экалагічнаму актывісту Паўлу Наздру. Яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за перасылку інфармацыі пра перасоўванне расійскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн». Суддзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

Павел Наздра — экалагічны актывіст з Мазыра, затрыманы 11 траўня гэтага года і змешчаны да суда пад варту.

Павел вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцый і ініцыятыў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930