Знайсці
15.09.2022 / 17:23РусŁacБел

Завяршае кар'еру Роджэр Федэрэр

Тэнісіст Роджэр Федэрэр, 20-разовы чэмпіён турніраў «Вялікага шлема», абвясціў аб завяршэнні кар'еры. Апошнім турнірам для 41-гадовага швейцарца стане выставачны Кубак Лэйвера, які пройдзе на наступным тыдні ў Лондане.

Фота: AP Photo/Lee Jin-man, File

Федэрэр — самы тытулаваны чэмпіён «Уімблдона» (8 перамог) і US Open (5 перамог). Усяго ж на рахунку спартсмена 103 тытулы, больш (109) у гісторыі мужчынскага тэніса было толькі ў амерыканца Джымі Конарса.

Федэрэр быў першай ракеткай свету 310 тыдняў. Да сакавіка 2021-га гэты вынік быў найлепшым у гісторыі, пакуль яго не перасягнуў серб Новак Джокавіч. Федэрэру, аднак, па-ранейшаму належыць рэкорд па бесперапынным знаходжанні на першым месцы — 237 тыдняў запар.

Акрамя таго, у актыве Федэрэра ёсць перамога ў Кубку Дэвіса і залаты медаль Алімпіяды-2008 у Пекіне ў пары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930