Знайсці
15.09.2022 / 18:571РусŁacБел

Мінздароўя прыпыніла дзейнасць мінскай клінікі «Мерсі», якая лічылася праўладным бізнэсам

Міністэрства аховы здароўя разгледзела пытанне аб выкананні заканадаўства аб ахове здароўя, ліцэнзаванні, санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва ў ТАА «Клініка «Мерсі». Па выніках было прынята рашэнне — дзейнасць клінікі з 26 верасня прыпыненая. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Прычынай для такога рашэння называюць ️ грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, факты невыканання клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя, парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці, ️ парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі, ️ парушэнні ў сферы абарачэння лекавых сродкаў, ️а таксама парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

Медцэнтр гэты зусім новы, ён адкрыўся 28 студзеня 2021 года па адрасе Ігнаценкі, 8 (недалёка ад гасцініцы «Вікторыя» і музея ВАВ). Пасля «справы артапедаў» менавіта клініка «Мерсі» стала адзінай, у якой ставілі імпартныя суставы. 

Цікава тое, што гэтую клініку звязвалі з уладнымі інтарэсамі. Так, журналісты «Беларускага наследавальнага цэнтра» нядаўна высветлілі, што ў клінікі «Мерсі» чатыры ўладальнікі, якія маюць у бізнэсе роўныя долі. Гэта Максім Тураў, Людміла Няронская, Наталля Караткевіч і кампанія «Грузавая служба». Паміж сабой іх звязвае не толькі клініка, але і іншы бізнэс, а таксама сувязі з «набліжанымі» да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцамі і знаёмства са старэйшым сынам Лукашэнкі Віктарам.​

Чытайце таксама:

«Замест «Ладэ». Супрацоўнікаў ЕРАМ стаў абслугоўваць «Мерсі», уласнікаў якога звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
15.09.2022
ОНТ в прошедшее воскресенье озвучило, что этот медицинский центр с некой целью посещал Виктор Лукашенко.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера