Знайсці
15.09.2022 / 19:208РусŁacБел

ЗША пакуль адмаўляюцца перадаваць Украіне дальнабойныя ракетныя сістэмы ATACMS

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна наўрад ці ў найбліжэйшы час зменіць сваё меркаванне адносна мэтазгоднасці пастаўкі Украіне дальнабойных ракетных сістэм, нягледзячы на паспяховыя контрнаступальныя дзеянні ўкраінскіх сілаў. Пра гэта піша CNN са спасылкай на крыніцы.

Ракетная сістэма ATACMS. Фота ілюстратыўнае

Амерыканскія чыноўнікі разглядаюць апошнія дзеянні Украіны на полі бою як доказ таго, што зброя і разведвальныя звесткі, якія Захад перадае ў апошнія месяцы, былі эфектыўнымі. У той жа час некаторыя з іх лічаць, што яшчэ занадта рана казаць пра пераломны момант у вайне, бо ў Расіі далёка не вычарпаныя вайсковыя сілы.

Апытаныя CNN крыніцы лічаць, што сітуацыя на поле бою пакуль не змянілася настолькі, каб казаць пра рэзкую змену ў стратэгіі падтрымкі Украіны. Прынамсі, пакуль ЗША не падтрымліваюць наданне ўкраінскім сілам тактычных ракетных сістэм далёкага радыусу дзеяння ATACMS, якія Кіеў прасіў перадаць у апошнія месяцы.

Адміністрацыя Байдэна ўсё яшчэ лічыць, што наданне сістэм ATACMS, якія маюць далёкасць дзеяння да 300 кіламетраў, можа прывесці да эскалацыі, паколькі яны могуць выкарыстоўвацца для абстрэлу самой Расіі.

У канцы жніўня намеснік міністра абароны ЗША ў пытаннях палітыкі Колін Каль заяўляў, што, паводле ацэнак Пентагона, «цяпер ім (Украіне) не патрэбныя ATACMS для выканання мэтаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да цяперашніх баявых дзеянняў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
29
1
Пціч/адказаць/
15.09.2022
Дайце хлопцам шанец..!
0
Абыр/адказаць/
16.09.2022
Захаровой испугались. Ну, она страшная, это не отнять. Однако во всех этих самоограничениях есть определенное лукавство. Несколько лет запад поставлял украине "только нелетальное оборудование" системы связи, разведки, управления, и т д. Потом началась война, и "внезапно" оказалось что эти компоненты и есть самые важные. И летальность от них очень даже повышается. Думается, с ракетами будет та же история. Сами себе начертили красную линию, и спрятавшись за ней будут делать, что действительно нужно.
2
Максим Дизайнер/адказаць/
16.09.2022
Зачем поставлять уникальное оружие, если итак все в шоколаде. Штаты уже так нагрелись на этой войне, что даже если она закончится завтра, обеим воющим сторонам такие сверхприбыли еще очень долго снится даже не будут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930