Знайсці
15.09.2022 / 19:41РусŁacБел

ЗША ўвялі санкцыі супраць Кадырава і ягонай сям'і

ЗША ўвялі новыя антырасійскія санкцыі, у тым ліку ў дачыненні да кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава і членаў яго сям'і. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША.

Згодна з дакументам, у сувязі з вайной, якую Расія вядзе ва Украіне, пашыраюцца санкцыі ў дачыненні да Рамзана Кадырава (пад санкцыямі ЗША кіраўнік Чачні знаходзіцца яшчэ з 2017 года, у сувязі з «законам Магніцкага»). Таксама яны ўводзяцца ў дачыненні да ягоных дачок Айшат, Карыны і Табарык, жонкі Медні, а таксама Фацімы Хазуевай і Амінад Ахмадавай, якіх у амерыканскім ведамстве таксама называюць «жонкамі» Кадырава.

«Кадыраў у выніку сваіх сувязяў з Уладзімірам Пуціным нажыў велізарную маёмасць», — падкрэслівае Мінфін ЗША, называючы ў ліку такой маёмасці нерухомасць у ААЭ, прыватны заапарк і шматлікія дарагія аўтамабілі.

Усяго ў санкцыйны спіс былі ўнесеныя 22 фізічныя і дзве юрыдычныя асобы. Сярод іх: памочнік прэзідэнта Расіі Максім Арэшкін, гендырэктар нацыянальнай сістэмы аплатных картаў (аператар картаў «Мир») Уладзімір Комлеў, дзіцячы амбудсмен Марыя Львова-Бялова і кіраўнік Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя Віктар Жыдкоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930