Знайсці
15.09.2022 / 20:401РусŁacБел

Мінчанка махлявала са «здачай» пакоя, які здымала сама

Дзяўчына здымала ў Мінску пакой і размяшчала на сайтах аб'яву аб яго здачы, а калі атрымлівала ад «будучых арандатараў» заклад, то знікала, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Фота ілюстрацыйнае

24-гадовы жыхар Мінска знайшоў у інтэрнэце аб'яву аб здачы пакоя ў арэнду. «Гаспадыня», якая размясціла аб'яву, сказала, што на пакой вялікі попыт, таму лепш было б унесці заклад. Хлопец пералічыў ёй 150 рублёў авансу, і пасля гэтага дзяўчына знікла. 

Міліцыя, у якую хлопец звярнуўся, пасля высветліла, што «гаспадыняй» пакоя прадстаўлялася 24-гадовая дзяўчына, якая сама ж гэты пакой і здымала. Яна распрацавала цэлую схему: на розных сайтах размяшчала аб'яву, нібыта пакой здаецца, і брала ў ахвотных арандаваць жыллё заклад. А пасля гэтага пераставала выходзіць на сувязь.

На дзяўчыну завялі крымінальную справу за махлярства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Гаспадыня/адказаць/
17.09.2022
А можит ей дитей галодных кармиць нада была!Савсем аб этам не думаеце, прэжде, чым писаць такое!Адни айтишники и алкаши в стране!Некаму аб бедных жэнщынах забоцицца!Тут в Гирмании, у маей дачушки, можна ваабщэ нигде ни работаць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930