Знайсці
15.09.2022 / 21:16РусŁacБел

Беларускія дзяржклінікі зноў ставяць імпартныя пратэзы. Але дзяржава ўсё забрала ў свае рукі

Імпартныя эндапратэзы зноў даступныя ў беларускіх дзяржаўных клініках, даведаўся Беларускі расследавальніцкі цэнтр. Яму пацвердзілі гэта ў трох медыцынскіх установах. Цэны на поўны пакет паслуг, уключаючы сам пратэз, аперацыю, анестэзію і рэабілітацыю, вар'іруюцца ад 3875 да 5425 даляраў. Раней такі пакет каштаваў ад 3 тысяч даляраў.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак БРЦ, зараз усе закупкі пратэзаў ідуць праз Белмедтэхніку, якая іх размяркоўвае па бальніцах. Пастаўкі непасрэдна ў бальніцы забароненыя загадам міністра аховы здароўя.

Да нядаўняга часу манапалістам на рынку пратэзавання лічылася клініка «Мерсі», якая належала сяброўцы Ліліі Лукашэнка (жонцы Віктара) Людміле Няронскай. Заняць гэтую нішу ёй дапамагла «справа артапедаў». Пасля гэтага «Мерсі» стала адзінай клінікай у Беларусі, якая ставіла імпартныя пратэзы, праўда, у тры разы даражэй, чым у дзяржклініках. А сёння Міністэрства аховы здароўя заявіла, што дзейнасць «Мерсі» прыпыняецца з 26 верасня з-за парушэнняў.

Чытайце таксама:

Мінздароўя прыпыніла дзейнасць мінскай клінікі «Мерсі», якая лічылася праўладным бізнэсам

Расследаванне: «Справа траўматолагаў» дапамагла бізнэсу сяброўкі сям'і Лукашэнкі

«Замест «Ладэ». Супрацоўнікаў ЕРАМ стаў абслугоўваць «Мерсі», уласнікаў якога звязваюць з сям'ёй Лукашэнкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
15
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930