Знайсці
15.09.2022 / 21:27РусŁacБел

Еўрапарламент: Венгрыю больш нельга разглядаць як дэмакратыю

Большасць дэпутатаў Еўрапарламента асудзіла спробы ўрада Віктара Орбана падарваць асновы дэмакратыі ў Венгрыі.

Адсутнасць рашучых дзеянняў ЕС спрыяла ўзнікненню «гібрыднага рэжыму выбарчай аўтакратыі», то-бок канстытуцыйнай сістэмы, у якой праходзяць выбары, але адсутнічае павага да дэмакратычных нормаў і стандартаў, кажуць еўрадэпутаты.

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Еўракамісію ў поўнай меры выкарыстаць усе наяўныя ў яе распараджэнні інструменты і, у прыватнасці, абмяжоўваць фінансаванне Венгрыі з бюджэту ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930