Знайсці
15.09.2022 / 23:011РусŁacБел

Пад Ізюмам знайшлі масавыя пахаванні

15 верасня пад Ізюмам на Харкаўшчыне знайшлі масавыя пахаванні загінулых вайскоўцаў УСУ і цывільных асоб. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Пахаванні знайшлі ў лесе, дзе падчас акупацыі расійскімі войскамі горада Ізюм у перыяд з 2 красавіка па 15 верасня хавалі цывільнае насельніцтва ў безыменных магілах.

На некаторых магілах ёсць вянкі. На крыжах, устаноўленых над месцамі пахаванняў, відаць надпісы: «УСУ, 17 чалавек, з моргу», «345», «412». 

Пакуль невядомая дакладная колькасць асоб, якія пахаваныя ў магілах. Цяпер ідзе размініраванне тэрыторыі.

Раней аб гібелі ў Ізюме не менш за тысячы цывільных асобаў паведамляў дэпутат Ізюмскай гарадской рады Максім Стрэльнікаў. «Згодна з той інфармацыяй, якой мы валодаем, мінімум тысяча мясцовых грамадзян загінулі з прычыны ваенных дзеянняў. Але, на жаль, яшчэ больш людзей пацярпелі, таму што ім не змаглі своечасова аказаць медыцынскую дапамогу. Расійскія акупанты яшчэ ў сакавіку знішчылі ўсе медустановы ў Ізюме», — заявіў дэпутат.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
16.09.2022
Как и в Ирпени , Буче , и везде, где были недоразвитые. Рейх должен быть разрушен
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера