Знайсці
16.09.2022 / 17:0533РусŁacБел

Пазняк падтрымаў Сахашчыка: Наперадзе перамога Украіны і вызваленне Беларусі

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк рэзка выказаўся супраць крытыкі сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета пры Святлане Ціханоўскай падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка за наяўнасць у яго расійскага пашпарта. На думку Пазняка, як «сведчанне яго «павязанасці» з рашай» гэты факт нікчэмны.

Пазняк піша:

«Людзі, якія адпадаюць, адмаўляюцца і выходзяць прэч з рэжымнай сістэмы, як правіла, зазнаюць пераслед з боку сістэмы, часам вельмі жорсткі…

Падпалкоўнік Валеры Сахашчык стаў дысідэнтам сістэмы, але шлейф сістэмы будзе цягнуцца за ім і душыць сведчаннем павязанасці з яе існаваннем».

Тое, што КДБ «праз падстаўных асобаў» выклаў у інтэрнэт фотакопію расійскага пашпарта Сахашчыка, паводле Пазняка, не сведчыць пра яго сувязі з Расіяй. Ён лічыць, што сведчанне гэта «нікчэмнае, мае сваё тлумачэнне (звычайна «вяжуць» крывёй, карупцыяй, вярбоўкай спецслужбаў ды грашыма)».

Нікчэмны і «вэрхал, усчаты ў СМІ і ў сацыяльных сетках», і выкладзеныя здымкі Сахашчыка ў некаторых сітуацыях, якія падаліся карыстальнікамі інтэрнэта пікантнымі: «то ён стаіць пад партрэтам прэзідэнта Башара Асада і ганарыцца здымкам, то ў групе будаўнікоў сваёй будаўнічай фірмы і паведамляе, што фірма пабудавала гмах Інстытута ФСБ у Калінінградзе, то ён сфатаграфаваны з нейкай жанчынай на руках (у сапраўднасці гэта яго жонка) і г. д.»

«Не паведамілі толькі яшчэ, што ён быў ідэйным камуністам і членам КПСС (з якой развітаўся, дарэчы, за паўгода да путчу)», — іранізуе Пазняк.

Ён перакананы:

«Усё накіравана на тое, каб стварыць уражанне, што Сахашчык не парваў з рашысцка-лукашысцкай сістэмай, што давяраць яму нельга, глядзіце, маўляў, беларусы «будьте бдітельны» — клапоціцца гэб'ё». 

Пазняк вылучае адразу некалькі схаваных прычын рэжымнай атакі на падпалкоўніка Сахашчыка.

«Першая — гэта яго прафесійная функцыя ў стварэнні аддзелаў Беларускага вызвольнага войска.

Другая — гэта падтрымка антываеннай, антыакупацыйнай пазіцыі Сахашчыка з боку маёй асобы як сябра БНС нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь» (што звычайна напружвае антыбеларускі рэжым).

Трэцяя прычына вынікае з матывацыі ўзбудзіць непрыняцце асобы Сахашчыка ў асяроддзі беларусаў нацыянальна-вызвольнага руху.

Чацвёртая прычына (бадай што, галоўная) абгрунтаваная матывацыяй узбудзіць недавер да асобы падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка ва Украіне і ва ўкраінскага кіраўніцтва, бо якраз там, ва Украіне, можна фармаваць беларускія ваенныя аддзелы і змагацца з рашысцкім акупантам у шэрагах украінскай арміі».

Лідар КХП адмыслова звяртае ўвагу на тыя пакуты і цяжкасці, якія церпіць Сахашчык за сваю дысідэнцкую пазіцыю:

«Вялікае напружанне. Падводзіць здароўе. Паехаць у Беларусь ратаваць бацькоў — немагчыма. Там чакае турма альбо па крымінальным лукашысцкім законе — расстрэл».

Тым не менш, ён выказвае ўпэўненасць, што нягледзячы ні на якія цяжкасці «лукашысцка-рашысцкай агентуры не ўдасца заблакаваць ініцыятыву па стварэнні аддзелаў Беларускага войска. Наперадзе перамога Украіны і вызваленне Беларусі».

Чытайце таксама:

«Кейс Сахашчыка»: а колькі яшчэ палкоўнікаў і генералаў беларускай арміі маюць пад падушкай расійскі пашпарт? 

Спецслужбы пры ператрусе знайшлі ў Сахашчыка расійскі пашпарт. Як гэта тлумачыць сам афіцэр?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.09.2022
За дакладнасьць !, Вось вам спасылка на Бабарыку і кроў на праспектах.  Спасылку, дзе Бабарыка выказваецца за алігархію ў Беларусі вам даваць таксама, ці самі нарэшце  знойдзіце ? 
1
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
17.09.2022
ну какая ж красивая эта Задакладнасьць !, 
да, Макс?)
17.09.2022
Будет два лысых ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера