Знайсці
16.09.2022 / 19:192РусŁacБел

На дэакупаваных тэрыторыях Харкаўскай вобласці знайшлі 10 катоўняў, створаных расійскімі вайскоўцамі

На дэакупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласці ўкраінскія следчыя знайшлі 10 катоўняў, уладкаваных расійскімі вайскоўцамі, паведаміў на брыфінгу кіраўнік Нацпаліцыі Украіны (НПУ) Ігар Кліменка, піша Радыё Свабода.

Пахаванні ў лесе пад Ізюмам

Адна з катоўняў, паводле слоў Кліменкі, была ўладкаваная ў Балаклеі, у аддзяленні паліцыі. Там у камерах утрымлівалі каля 40 людзей, арыенціровачна яны прабылі там да 48 дзён. Другую катоўню, як удакладніў кіраўнік НПУ, расійскія вайскоўцы ўладкавалі ў памяшканні гарадской друкарні.

«Былі катаванні — мы бачылі на руках у людзей сляды ад электрычных аголеных правадоў, па якіх пускалі ток, калі дапытвалі. Былі знойдзеныя малаткі і петлі. Цяпер мы праводзім следчыя дзеянні па ўстанаўленні ступені пашкоджанняў, якія атрымалі людзі», — заявіў ён.

Кліменка таксама расказаў яшчэ пра шэсць катоўняў, якія паліцэйскія выявілі ў Ізюме. Паводле яго слоў, ужо ўстаноўленыя падраздзяленні арміі Расіі, якія займаліся катаваннямі: гэта АМАП з Тальяці, падраздзяленні Расгвардыі, ФСБ і вайскоўцы так званай «ЛНР».

Кіраўнік НПУ паведаміў, што сярод тых, каго катавалі, выявілі замежных грамадзян. Імі аказаліся сямёра студэнтаў са Шры-Ланкі, якія вучыліся ў медыцынскім каледжы.

Кіраўнік Нацпаліцыі таксама пракаментаваў сітуацыю са знойдзенымі 15 верасня ў лясах пад Ізюмам масавымі пахаваннямі.

«На сённяшні дзень там налічваецца каля 445 пахаванняў. Характар цялесных пашкоджанняў, абставіны і прычыны смерці людзей устанаўліваем. Целы забітых людзей, пахаваных там з сакавіка, трэба будзе эксгумаваць і ідэнтыфікаваць. Гэта праца на шмат тыдняў, але мы давядзём яе да канца і вызначым, хто гэтым займаўся», — паабяцаў Кліменка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
21
1
стоп рашизм/адказаць/
16.09.2022
вот оно - лицо российского фашизма - рашизма
8
Ерома/адказаць/
16.09.2022
А вот я не веру. Ачэрэдная фальшыўка, прыдуманая у Польшы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930