Знайсці
16.09.2022 / 22:05РусŁacБел

Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна, верагодна, ізноў затрымалі

На сёння, 16 верасня, а 18-й гадзіне праваабаронцу выклікалі ў мясцовы РАУС. Але дагэтуль ён так і не выйшаў. Вядома, што праваабаронцу выклікалі для «падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў», піша «Вясна».

Рэч у тым, што над праваабаронцам 12 і 13 верасня праходзіў суд, падчас якога высветліліся нестыкоўкі ў пратаколах: да прыкладу, пратакол апытання быў датаваны ранейшым днём, чым пратакол аб самім адміністрацыйным правапарушэнні. Таму суддзя накіраваў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Целепуна на дапрацоўку, а пасля рашэння суда праваабаронцу выпусцілі. На тым пасяджэнні праваабаронцу стала дрэнна — і яму выклікалі хуткую дапамогу.

Агулам супраць Уладзіміра раней склалі тры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Гэта зрабілі за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская вясна».

Целепуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930