Знайсці
17.09.2022 / 11:50РусŁacБел

ПВК «Вагнера» прымусова набірае вязняў з расійскіх калоній для вайны ва Украіне

Тэлеграм-канал SOTA апублікаваў перапіску зняволенага ПК-4 у Марый-Эл з яго былой спадарожніцай.

У перапісцы, якая пачалася 14 верасня, зняволены паведамляе, што вярбоўшчыкі забіраюць з калоніі асуджаных па шэрагу артыкулаў КК: забойства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, рабаванне і разбой.

Асцярожна! У скрыншотах ёсць нецэнзурная лексіка.

«Выклікаюць на вахту — і ўсё: там грузяць у варанок — і на аэрадром», — апісвае прымусовую мабілізацыю зняволены.

Пры гэтым зняволеным па-ранейшаму абяцаюць грошы і амністыю.

Па звестках SOTA, сама магчымасць вывазу зняволеных з калоній на вайну афармляецца як этапаванне для таго, каб здзяйсняць следчыя дзеянні па лініі СК і ФСБ, чые супрацоўнікі цяпер працуюць на кантраляваных Расіяй тэрыторыях Украіны.

Днямі з'явілася відэа вярбоўкі кіраўніком «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным зняволеных у ПК-6 Марый Эл. Сам Прыгожын удзел зняволеных у вайне не адмаўляе.

Стала вядома, на якіх умовах на вайну ва Украіну вярбуюць зэкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930