Знайсці
17.09.2022 / 15:46РусŁacБел

У Мюнхене адкрыўся Oktoberfest. Упершыню з 2019 года ФОТЫ

Каб заняць места ў знакамітых піўных намётаў, людзі станавіліся ў чэргі задоўга да пачатку фестываля. Шатры здольныя ўмясціць да 120 тысяч удзельнікаў.

Па традыцыі, старт піўному святу даў бургамістр Мюнхена, які з дапамогай трох удараў убіў у піўную бочку кран, напоўніў кружку і вымавіў «O'zapft is!», што на баварскім дыялекце азначае «адкаркавана».

Як паведамляюць нямецкія СМІ, вялікі келіх (2 пінты, крыху больш за літр) на Oktoberfest сёлета каштуе ад 12,60 да 13,70 еўра, што ў сярэднім на 16% больш, чым на мінулым фестывалі ў 2019-м годзе. Апошнія два гады Oktoberfest не праводзіўся з-за каранавіруса, сёлета ён пройдзе з 17 верасня па 3 кастрычніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031